Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Начныя ваўкі» рыхтуюцца зноў перасекчы мяжу з Польшчай


Пра гэта апавёў лідэр клюбу Аляксандар Залдастанаў, які таксама вядомы як Хірург, паведамляе расейскі партал gazeta.ru.

Цяпер «Начныя ваўкі» знаходзяцца ў Берасьці. Кіраўнік прэс-цэнтру Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандар Цішчанка сказаў «РИА Новости», што пуцінскія байкеры цяпер адпачываюць.

27 чэрвеня байкеры прайшлі беларускую мяжу арганізавана і пасьпяхова. Кожнаму з удзельнікаў мотапрабегу памежнікі паціснулі руку. Аднак польскія памежнікі не прапусьцілі «Начных ваўкоў» у Польшчу.

Прэс-сакратар расейскага дыппрадстаўніцтва ў Польшчы Валерыя Пержынская паведаміла «Інтэрфаксу», што байкерам выдалі «індывідуальнае рашэньне ў забароне на ўезд».

«У гэтых рашэньнях зьмяшчаецца спасылка на закон аб замежніках, згодна зь якім можна адмовіць асобам ва ўезьдзе, калі прызнана, што яны могуць прадстаўляць небясьпеку для бясьпекі краіны, для захаваньня грамадзкага парадку і гэтак далей», — патлумачыла Пержынская.

Польскія ўлады яшчэ на мінулым тыдні папярэджвалі, што не дадуць пуцінскім байкерам перасекчы мяжу. Пра намер адмовіць ва ўезьдзе «Начным ваўкам» таксама заявілі ў Бэрліне.

Байкерскі клюб «Начныя ваўкі», які вядомы фанатычнай прыхільнасьцю да расейскага прэзыдэнта, плянаваў даехаць да Бэрліна, каб там адсьвяткаваць 70-годзьдзе перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG