Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэнгенскія візы расейскім «Начным ваўкам» анулююць, — МЗС Польшчы


Удзельнікі расейскага нацыяналістычнага клюбу байкераў «Начныя ваўкі» маюць праблемы з атрыманьнем шэнгенскіх візаў, а ўлады Нямеччыны анулююць тыя візы, якія ім выдалі раней.

Пра гэта паведаміў польскі міністар замежных спраў Гжэгаж Схетына ў эфіры Radio Zet.

«Ведаю, што яны маюць праблемы з атрыманьнем шэнгенскай візы», — сказаў міністар, камэнтуючы заплянаваны мотапрабег байкераў з Масквы ў Бэрлін.

«У сваю чаргу, Нямеччына анулюе шэнгенскія візы», — сказаў Схетына і дадаў, што польскі ўрад плянуе неўзабаве вырашыць, ці прапускаць гэтых байкераў на сваю тэрыторыю.

Схетына ня выключыў, што Польшча таксама анулюе выдадзеныя ўдзельнікам гэтага клюбу шэнгенскія візы. «Мы павінны ўбачыць, якой будзе візавая сытуацыя, як яна зьвязаная са сьпісам, які мы атрымалі», — растлумачыў міністар.

«Начныя ваўкі» плянуюць праехаць па тэрыторыі Расеі, Беларусі, Польшчы, Славаччыны, Чэхіі, Аўстрыі і Нямеччыны.

Беларусы ўжо ініцыявалі праз сацыяльныя сеткі кампанію «Не — праезду расейскіх байкераў-тэрарыстаў празь Беларусь!».

Да суполкі далучыліся больш за 200 чалавек.

Паводле інфармацыі арганізатараў акцыі «Не — праезду расейскіх байкераў-тэрарыстаў празь Беларусь!», расклад і маршрут руху «Начных ваўкоў» па Беларусі такі:

«25.04 — Смаленск — Менск, старт у 19:00, дарога зойме 4 гадзіны, прыбыцьцё ў 23:00, сустрэча зь менскай філіяй „Начных ваўкоў“ каля Кургана Славы.

26.04 — Менск — Хатынь, старт у 08:00, прыбыцьцё ў 09:00.

26.04 — Менск — Берасьце, старт у 11.00, прыбыцьцё ў 16:00, сустрэча зь берасьцейскімі „ваўкамі“, паход на Брэсцкую крэпасьць.

27.04 — 08:00 старт ад Берасьця на Ўроцлаў (праз памежны пераход „Тэрэспаль“)».

Мікіта Семяненка
Мікіта Семяненка

Актывіст моладзевага крыла руху «За свабоду» Мікіта Семяненка, ініцыятар акцыі супраціву, кажа, што ў польскім Тэрэспалі расейскіх байкераў «чакае аб’яднаны міжнародны супраціў беларусаў, палякаў, чэхаў, славакаў, аўстрыйцаў, немцаў і ўкраінцаў». Паводле словаў актывіста руху «За свабоду», «дзясяткі беларусаў гатовыя фізычна сустрэць зграю «Начных ваўкоў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG