Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск прыедзе эўракамісар Ган


Эўракамісар Ган
Эўракамісар Ган

Камісар Эўразьвязу па пытаньнях пашырэньня і палітыцы добрасуседзтва Ёганэс Ган 16–17 красавіка будзе знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візытам.

Візыт значыцца ў рабочым графіку эўракамісара, разьмешчаным на афіцыйным сайце Эўракамісіі. Аднак з кім з афіцыйных асобаў будзе сустракацца Ган у Менску, не паведамляецца. Разам з тым на 15 красавіка графікам эўракамісара запланаваная сустрэча з Алесем Бяляцкім — віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека, кіраўніком закрытага ўладамі праваабарончага цэнтру «Вясна».

Апошні раз эўракамісар па пытаньнях пашырэньня і палітыцы добрасуседзтва наведваў Беларусь у 2010 годзе. Тады гэтую пасаду займаў Штэфан Фюле. Ён прылятаў у Менск двойчы — у ліпені і лістападзе 2010 году, паведамляе БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG