Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктара «Трансавіяэкспарту» абвінавачваюць у падмане замежнай фірмы


Дырэктар ААТ «Авіякампанія Трансавіяэкспарт» Вадзім Мельнік арыштаваны.

У дачыненьні да кіраўніка авіякампаніі заведзеная крымінальная справа. Падставай для яе паслужылі матэрыялы праверкі Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй МУС.

«Устаноўлена, што службовая асоба, уводзячы ў зман прадстаўніка замежнай кампаніі, зьбіралася атрымаць грашовую ўзнагароду ў памеры 30 тысяч даляраў ЗША за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў, якія нібыта ўваходзяць у яго кампэтэнцыю. Злачынны намер ня быў даведзены да канца, паколькі дырэктар кампаніі быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі», — паведамляюць у Сьледчым камітэце.

Дзеяньні падазраванага кваліфікаваныя паводле ч. 1 арт. 14 і ч. 4 арт. 209 («Замах на махлярства, зьдзейсьненае ў асабліва буйным памеры») Крымінальнага кодэксу.

Кампанія «Трансавіяэкспарт» — буйны перавозчык грузаў, працуе на рынку краінаў СНД, Эўропы, Амэрыкі, Азіі і Афрыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG