Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне абураюцца, што Ватыкан прызнаў масавае забойства армянаў генацыдам


Арам І, каталікос кілікійскі, гаворыць з папам Францішкам падчас імшы ў памяць 100-тай гадавіны падзеяў 1915 году
Арам І, каталікос кілікійскі, гаворыць з папам Францішкам падчас імшы ў памяць 100-тай гадавіны падзеяў 1915 году

Учора папа Рымскі Францішак правёў паніхіду па армянах, загіблых 100 гадоў таму ў Асманскай імпэрыі падчас Першай сусьветнай вайны. Гэтую трагедыю пантыфік паставіў у адзін шэраг з Галакостам і злачынствамі сталінізму.

Армяне называюць падзеі 1915 году ў Асманскай імпэрыі праявай генацыду. Турэччына, якая лічыць сябе правапераемніцай Асманскай імпэрыі, такое тлумачэньне абвяргае, заяўляючы, што акты гвалту практыкавалі абодва бакі. Масавыя забойствы армянаў у Асманскай імпэрыі падчас Першай сусьветнай вайны прызналі генацыдам каля 20 краінаў.

Учорашнія заявы папы Францішка выклікалі абурэньне ў Турэччыне.

МЗС Турэччыны ўжо выклікала для тлумачэньняў пасла Ватыкану. Міністар замежных спраў Мэўлют Чавушаглу заявіў з гэтай нагоды: «Мы ня можам прыняць заявы папы Рымскага, якія далёкія ад афіцыйнай і гістарычнай рэальнасьці».

«Рэлігійным уладам не да твару распальваць нянавісьць, грунтуючыся на беспадстаўных абвінавачаньнях», — дадаў турэцкі міністар.

Прэм’ер-міністар Турэччыны Ахмет Давутаглу таксама назваў непрымальным для пантыфіка «тлумачыць гора аднабакова».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG