Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сідзьку інкрымінуюць хабар у 633 мільёны рублёў і каля 20 бутэлек віскі


Сяргей Сідзько - у чорным, у сьветлым - Андрэй Турчэнка - грамадзянін Украіны, пад вартай з лета 2013 года
Сяргей Сідзько - у чорным, у сьветлым - Андрэй Турчэнка - грамадзянін Украіны, пад вартай з лета 2013 года

Былому кіраўніку Белкаапсаюзу Сяргею Сідзьку выставілі абвінавачваньне ў хабарніцтве. Пракурор зачытваў яго больш за паўтары гадзіны. Сам падсудны заявіў, што не прызнае сябе вінаватым.

У абвінавачваньні — 11 эпізодаў хабару, у асноўным за садзейнічаньне фірмам, якія атрымлівалі падрады на будаўніцтва, на рамонт розных аб’ектаў, за якія адказваў Белкаапсаюз. Гаворка ідзе пра рамонт будынку офіса Белкаапсаюзу, а таксама пра розныя аб’екты па ўсёй Беларусі — у Полацку, Глыбокім, Любані, Ганцавічах, Горках.

Усяго, паводле сьледзтва, Сідзько ўзяў хабар больш як на 633 мільёны рублёў у пэрыяд з 2010 па 2012 год.

Уладзімер Ленскі прыкрываецца тэчкай
Уладзімер Ленскі прыкрываецца тэчкай

Сам Сяргей Сідзько заявіў, што вінаватым сябе не прызнае па ніводным з агучаных эпізодаў.

Уладзімер Ленскі і Элеанора Сізук
Уладзімер Ленскі і Элеанора Сізук

Паводле пракурора, звычайна хабар Сідзьку перадаваў ягоны падначалены Ленскі. Практычна ў кожным выпадку перадачы хабару разам з грашыма фігуруюць адна, дзьве, тры бутэлькі віскі. Усяго, паводле сьледзтва, за гэты час былі перададзеныя больш за дваццаць бутэлек віскі. Сяргею Сідзьку давалі віскі Johnnie Walker Black Label і іншыя.

Пракурор Мяцельскі
Пракурор Мяцельскі

Сяргей Сідзько і ягоныя падначаленыя былі арыштаваныя КДБ яшчэ ў ліпені 2013 году і з таго часу ўтрымліваліся пад вартай. Паводле папярэдняй інфармацыі, былы старшыня нібыта атрымаў хабар у 500 тысяч даляраў. На лаве падсудных таксама У. Ленскі, А Дранькоў і грамадзянін Украіны Андрэй Турчанка. Апошні пад вартай таксама зь ліпеня 2013 году.

«Калодзезны, калі быў начальнікам управы капітальнага будаўніцтва Белкаапсаюзу, падчас рэалізацыі праекту па будоўлі крамы ў Лідзе на вуліцы Тухачэўскага дзейнічаў у інтарэсах камэрцыйных структур, наўмысна злоўжываючы сваім службовым становішчам. У выніку Белкаапсаюзу нанесеныя страты на суму каля 700 мільёнаў рублёў», — паведамляла прэсавая служба КДБ у 2013 годзе.

Андрэй Турчэнка, грамадзянін Украіны
Андрэй Турчэнка, грамадзянін Украіны

Старшынём Белкаапсаюзу Сяргея Сідзько прызначыў Аляксандар Лукашэнка ў 2010 годзе.

Дзьмітрый Калодзезны ( зьлева) і Аляксандр Дранькоў
Дзьмітрый Калодзезны ( зьлева) і Аляксандр Дранькоў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG