У адным зь менскіх выдавецтваў выйшла ў сьвет кніга маладога гісторыка Міколы Волкава “Артылерыя Нясьвіжскага замка”. Што зь сябе ўяўляла “Гармата князя Вітаўта”, якую цягнулі ажно сорак коней? Якую ролю адыграла артылерыя ў Бітве пад Воршай? Дзе цяпер знаходзяцца знакамітыя радзівілаўскія гарматы? Пра гэта ды іншае з аўтарам кнігі пагутарыў Міхась Скобла.