Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Этат кусок зямлі»


Так кіраўнік РБ чарговы раз выказаўся на адрас Беларусі. Як пра што нядобрае.

Кускамі ў савецкім войску называлі прапаршчыкаў. Зразумела, бязь ценю спагады, нават не нэўтральна. Пагардліва.

Так ня надта выхаваны і не асабліва адукаваны дырэктар саўгасу — дзяржыморд — кажа пра ўвераную яму гаспадарку.

Быццам не было і няма ў нас паэзіі («Я тут бачу свой край, сваю маці-зямлю Беларусь»), быццам не на слыху ў нас патрыятычныя песьні («Радзіма, мая дарагая»), быццам не існуе прыгажэнных вобразаў нашай прыроды, нашых гарадоў, нашых людзей... Калі можна ўсё гэта назваць куском.

Гаворка нават не пра тэрыторыю, а толькі пра яе кавалак — кусок, нешта адарванае, адрэзанае, аддзеленае ад цэлага. Магчыма, выраз пасаваў бы якому-небудзь расейскаму губэрнатару, а яшчэ лепш — вартаўніку калгаснага задняга двара, дзе бадзяюцца валацужныя сабакі, але ніяк не прэзыдэнту сувэрэннай дзяржавы.

Зь іншага боку, кіраўнік сваім выразам ня толькі абражае сваю Радзіму, Айчыну, Бацькаўшчыну. Ён выкрывае ўласнае стаўленьне і да краіны, і да яе незалежнасьці. Бо не бывае незалежнасьці куска. Кіраўнік шле ўсім нам сыгнал — ён не прэзыдэнт Беларусі, ён прэзыдэнт куска зямлі, на якім жыве зусім не беларускі народ, а разрозьненае насельніцтва, «людзішкі». І як бы зьнешне прыстойна ні выглядала Беларусь, яе прырода, гарады і людзі, сутнасьць улады ў ёй апошнія 20 гадоў — у гэтых не аднойчы паўтораных словах кіраўніка, савецкага маёра, які камандуе ўвераным яму прапаршчыкам.

А вы кажаце, выбары...

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG