Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акупацыйныя ўлады Крыма закрылі крымскататарскі тэлеканал


ATR TV channel broadcast finished.
ATR TV channel broadcast finished.

Крымскататарскі тэлеканал ATR завяршыў сваё вяшчаньне ў аўторак, 31 сакавіка. Кіраўніцтва каналу запэўніла тэлегледачоў, што будзе спрабаваць зноў зарэгістраваць тэлеканал і аднавіць вяшчаньне.

У апошнюю гадзіну вяшчаньня намесьніца генэральнага дырэктара ATR Ліля Буджурава адзначыла, што рашэньне аб закрыцьці «ўдарыла не па тэлеканале, а па ўсім народзе».

«Мы і не такое перажывалі. Наш народ перажыў Сталіна. Няўжо не перажыве цяперашнія праблемы? Перажыве. І выжыве. І далей будзе будаваць свой дом на сваёй зямлі. Так, мы сёньня спыняем сваё вяшчаньне, але мы ведаем, што вернемся», — прыводзіць словы Буджуравай сайт Радыё Свабода «Крым. Рэаліі».

Тэлеканал ATR некалькі разоў падаваў дакумэнты для перарэгістрацыі ў наглядны орган акупацыйнай ўлады «Роскомнадзор», але іх вярталі назад па розных прычынах.

Аналягічныя праблемы маюць іншыя СМІ, якія ўваходзяць у медыя-холдынг ATR, — дзіцячы крымскататарскі тэлеканал Lale, FM-радыёстанцыі «Мэйдан» і «Лідэр», а таксама інтэрнэт-выданьне «15 хвілін».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG