Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саудаўская Арабія абвінаваціла Ўладзімера Пуціна ў крывадушнасьці


Сауд аль-Фэйсал: «Пуцін кажа аб праблемах Блізкага Усходу так, як быццам ён сам не спрыяе гэтым праблемам.

Саудаўская Арабія абвінаваціла прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ў крывадушнасьці ў сувязі з роляй Масквы ў грамадзянскай вайне ў Сырыі. Саудаўскі міністар замежных справаў прынц Сауд аль-Фэйсал, які выступіў на саміце Лігі арабскіх дзяржаваў у эгіпэцкім горадзе Шарм аш-Шэйху, зрабіў заяву пасьля таго, як на форуме быў зачытаны ліст Пуціна. Паводле паведамленьня Reuters, савудаўскі міністар заявіў, што Пуціну ня варта выказваць «падтрымку краінам Блізкага Ўсходу», адначасова падтрымліваючы рэжым сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада і такім чынам спрыяючы нестабільнасьці ў рэгіёне. «Ён кажа аб праблемах у блізкаўсходнім рэгіёне так, як быццам Расея не спрыяе абвастрэньню гэтых праблем», — заявіў прынц Сауд аль-Фэйсал.

У лісьце Пуціна, накіраваным да ўдзельнікаў форуму, у прыватнасьці, выказваецца падтрымка Масквой памкненьняў народаў арабскіх краін да росквіту і вырашэньня ўсіх праблем, якія стаяць перад арабскімі краінамі, толькі мірнымі сродкамі, бяз вонкавага ўмяшальніцтва.

На днях у «Расейскай газэце» былі апублікаваныя выказваньні Асада пра тое, што Сырыя вітала б расейскую ваенную прысутнасьць у партах, уключаючы Тартус, дзе знаходзіцца база матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня Ваенна-марскога флёту Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG