Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саўка і Грышка: Дзень Волі — сьвята фашыстаў ці ўсё ж патрыётаў?


Саўка і Грышка: Дзень Волі — сьвята фашыстаў ці патрыётаў?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:25 0:00

Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць шэсьце 25 сакавіка. Грышка заклікае адзначыць сьвята «пад роднай Пагоняй», а Саўка ўпіраецца: «Гэта сьвята фашыстаў».

Грышка:
Дзень Волі — усё ўрачыста,
Узьнёсла, сьвяточна і чыста.
Хадзем з намі, Саўка, у шэраг!
Пакрочым па плошчах і сквэрах.

Саўка:
Ай, знаеш, Рыгор, адчапісь ты!
Сказалі мне сьпецыялісты,
Што с празьнікам што-та нячыста -
Яго атмячаюць фашысты!

Грышка:
Савелій, але ж — ну і шыз ты!
Якія такія фашысты?!
Мы проста пакрочым калонай
Пад нашаю роднай Пагоняй.

Саўка:
Вы знаеце, з нас ужэ хваціт
Пагонь эціх вашых і свасьцік!
Нам нада рэкордных удояў
Пад нашай савецкай зьвяздою.
Нам нада аванс і зарплата,
Кабзон, КВН, мірны атам...
І штоб посьле сьмены па трыста.
А хто не сагласен — фашысты!

Грышка:
Ой, Саўка, які ты чырвоны!
Пакуль, я пакрочу з калонай.
Сустрэнемся, дружа, пазьней мы,
Як пройдзе тваё абвастрэньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG