Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ангельскі фэрмэр у Расеі: Ад Пуціна хаваюць праўду, але я гатовы ваяваць супраць НАТО


Ангельскі фэрмэр у Расеі: Ад Пуціна хаваюць праўду, але я гатовы ваяваць супраць НАТО
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:07 0:00
Наўпроставы лінк

Больш за 10 гадоў ва Ўладзімірскай вобласьці вядзе фэрмэрскую гаспадарку некалі ўдачлівы ангельскі бізнэсовец Джон Максвэл Капіскі. Увесь гэты час ён балянсуе на мяжы банкруцтва, але не губляе даверу да расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.

Бюсты Леніна і Сталіна. Тры з паловай тысячы галоў буйной рагатай жывёлы. Гаспадарка Джона Капіскі ў ідэальным парадку. У яго рэкордныя надоі малака, выдатнае мармуровае мяса, сыр, за якім ганяюцца маскоўскія гурманы. Пасьля 23 гадоў жыцьця ў Расеі Капіскі называе сябе цьвёрдым расейскім патрыётам і кажа, што краіне патрэбы такі лідэр, як Пуцін, бо «мы, расейскі народ, не гатовыя да поўнай дэмакратыі».

Савецкая сымболіка ў канторцы ў Джона — ня проста даніна турыстычнаму бізнэсу, які ён разьвівае паралельна сялянскай гаспадарцы. Джон і яго руская жонка Ніна, зь якой у яго пяцёра дзяцей, шануюць гэты пэрыяд расейскай гісторыі без усялякіх агаворак.

«Гэта наш чырвоны куток. Гэта памяць. Самы любімы герой Ніны Валер’еўны — Сталін. Наогул на ўсё гэта трэба глядзець шырэй».

Пры гэтым Капіскі, які ўклаў амаль 10 мільёнаў уласных даляраў у сельскагаспадарчую вытворчасьць, скардзіцца на адсутнасьць нармальнага доступу да крэдытаў.

«У нас вельмі высокі сабекошт. У Эўропе атрымліваюць крэдыт пад 0,5-1%. А мы павінны сёньня плаціць 16%, гэта пасьля субсыдый».

На чыноўнікаў з профільных дэпартамэнтаў — а ва Ўладзімірскай вобласьці ёсьць сваё міністэрства сельскай гаспадаркі — у Джона надзеі няма. Паводле яго, яны гультаяватыя і непрыхільныя да прагрэсу. Увогуле, ён кажа, што ў Расеі адсутнічае стратэгія разьвіцьця аграрнага сэктару. Але галоўная бяда — падначаленыя хаваюць праўду ад прэзыдэнта.

«Ніхто ня хоча сказаць яму: шэф, уся гэтая статыстыка, якой мы вас кармілі 10 гадоў — гэта поўнае глупства. У нас дрэнная сытуацыя, у нас сытуацыя горш, чым 10 гадоў таму».

Але пры гэтым Джону падабаецца, што расейцы сталі ганарыцца сваёй краінай: «Я рускі, я дома тут. Калі заўтра трэба на фронт супраць НАТО — я першы там буду».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG