Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гісторык Ляхоўскі: Ніколі Віцебшчына, Магілёўшчына і Гомельшчына не належалі Расеі


Уладзімір Ляхоўскі
Уладзімір Ляхоўскі

Нацыяналістычны расейскі рэсурс «Спутник и погром» апублікаваў артыкул, у якім ставіць пад сумнеў тэрытарыяльную цэласнасьць цяперашняй беларускай дзяржавы. Аўтар артыкулу Кірыл Авяр’янаў-Мінскі піша: «Мала каму вядома, што ў 1920-х гадах у склад Беларускай ССР сілком загналі Віцебшчыну, Магілёўшчыну і Гомельшчыну, якія раней належалі РСФСР. Віцебск, Магілёў і Гомель былі перададзеныя Савецкай Беларусі як мех бульбы».

Сутнасьць публікацыі зводзіцца да таго, што беларусаў ніколі не было ва ўсходняй частцы краіны, а калі і былі нейкія беларусы, то яны даўно страцілі сваю беларускую ідэнтычнасьць: мову і культуру.

Гісторык Уладзімер Ляхоўскі такую тэзы Авяр’янава-Мінскага абвяргае:

«З пункту гледжаньня гісторыяграфічнай, гістарычнай, этнаграфічнай казаць, што Віцебшчына, Магілёўшчына, Гомельшчына — гэта частка Расеі, не выпадае. На пачатку 1920-х гадоў рэспубліка была слабая, малажыцьцяздольная. І, канечне, галоўная мэта была — узбуйненьне рэспублікі за кошт усходніх этнаграфічных тэрыторый Беларусі. Ня ўсё тады ўдалося, але і зараз, калі вы наведаеце Браншчыну, усходнія раёны Смаленшчыны, пачуеце, што там дагэтуль людзі размаўляюць не па-расейску, а на беларускай трасянцы.

Мапа Рэчы Паспалітай і ВКЛ
Мапа Рэчы Паспалітай і ВКЛ

І ні зь якога пункту гледжаньня — ні з палітычнага, ні з этнаграфічнага — нельга казаць, што гэта была тэрыторыя Расеі. Ніколі. Асабліва ў 1920-я гады, калі большасьць насельніцтва складалі сяляне, і яны карысталіся беларускай мовай. Проста ня ўсе паветы, якія тады дамагаліся далучыць да БССР беларускія нацыянал-камуністы, былі аддадзеныя ў склад БССР.

Тым ня менш, мы павінны ім падзякаваць, бо яны зрабілі калясальную рэч — дамагліся ад Крамля, ад Саюзнага кіраўніцтва далучэньня гэтых тэрыторый да Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG