Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Візавая» дыпляматыя. Менск і Брусэль зьбліжаюць пазыцыі


Сёньня ў Менску праходзіць трэці раўнд перамоваў па праекце пагадненьня аб спрашчэньні візавых фармальнасьцяў паміж Рэспублікай Беларусь і Эўрапейскім Зьвязам.

Ад беларускага боку ў перамовах прымаюць удзел прадстаўнікі двух міністэрстваў — замежных спраў і ўнутраных спраў, з боку Эўразьвязу — прадстаўнікі генэральнага дырэктарату па ўнутраных справах Эўракамісіі.

Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі Дзьмітры Мірончык. Ён адзначыў, што «беларускі бок спадзяецца дадаткова зблізіць пазыцыі нашай краіны і партнэраў з Эўразьвязу па праекце адпаведнага пагадненьня, узгадніць шэраг палажэньняў, якія раней выклікалі пытаньні».

Папярэднія раўнды кансультацыяў паміж прадстаўнікамі Беларусі і Эўразьвязу наконт спрашчэньня візавых фармальнасьцяў адбыліся ў чэрвені і лістападзе 2014 году. Зь неафіцыйных крыніцаў вядома, што бакі будуць спрабаваць вырашыць гэтае пытаньне яшчэ на адным, чацьвертым па ліку, раўндзе перамоваў з тым, каб падчас саміту «Ўсходняга партнэрства», які заплянаваны на 21-22 траўня ў Рызе, падпісаць адпаведныя дакумэнты.

Калі гэтае пагадненьне будзе падпісанае і пачне дзейнічаць, дык кошт шэнгенскай візы для беларусаў будзе зьменшаны з 60 да 35 эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG