У апублікаванай на сайце МЗС Расеі заяве Масква папрасіла Беларусь прадстаўляць яе інтарэсы ў Кансультацыйнай групе.
У прэсавай службе МЗС Беларусі пакуль ня маюць камэнтару з гэтай нагоды, але абяцаюць выказацца пасьля 12 гадзінаў.
Учора МЗС Расеі заявіла, што Масква прыпыняе ўдзел у пасяджэньнях Сумеснай кансультатыўнай групы па Дамове аб звычайных узброеных сілах у Эўропе, перакрываючы тым самым апошні канал удзелу ў пагадненьні, заключаным у 1990 годзе.
«Такім чынам, абвешчанае Расеяй у 2007 годзе прыпыненьне дзеяньня Дамовы аб звычайных узброеных сілах у Эўропе становіцца поўным», — гаворыцца ў заяве, разьмешчанай на афіцыйным сайце зьнешнепалітычнага ведамства РФ.
Учора ў Дзярждэпартамэнце ЗША прэс-сакратарка Джэн Сакі ўстрымалася ад камэнтароў па гэтым пытаньні.