У Басманным судзе Масквы, як чакаецца, сёньня будуць разгледжаныя хадайніцтвы аб арышце падазраваных па справе аб забойстве Барыса Нямцова. Пра гэта паведамляе РІА Навіны.
У ноч на суботу былі затрыманыя Заур Дадаеў, намесьнік камандзіра палка батальёну «Поўнач» МУС Чачэнскай Рэспублікі, і Анзор Губашаў, які раней працаваў у адным з прыватных ахоўных прадпрыемстваў у Маскве.
У суботу ўвечары зьявілася інфармацыя пра затрыманьне яшчэ дваіх падазраваных у датычнасьці да забойства Нямцова.
Каля будынка Басманнага суду знаходзяцца паліцэйскія аўтобусы і аўтазакі, паліцыя патрулюе прылеглую тэрыторыю.