Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне забілі лідэра таджыцкай апазыцыі


Умаралі Куватаў
Умаралі Куватаў

У Стамбуле забіты адзін зь лідэраў таджыцкай апазыцыі Умаралі Куватаў. Ягоная жонка і двое дзяцей дастаўленыя ў шпіталь з прыкметамі атручваньня.

Як распавялі сваякі забітага палітыка, учора ўвечары 47-гадовы Куватаў зь сям’ёй былі запрошаныя ў госьці. Пасьля вячэры Куватаў адчуў сябе дрэнна і выйшаў на вуліцу, дзе быў забіты невядомым стрэлам у галаву. Яго жонка і двое дзяцей пасьпелі паведаміць родным пра забойства і страцілі прытомнасьць.

Куватаў, які ў мінулым быў гандлёвым партнэрам сваякоў прэзыдэнта Таджыкістану Эмамалі Рахмона, пасьля рознагалосьсяў па камэрцыйных пытаньнях, у 2012 годзе ўцёк з краіны ў Расею. У Маскве ён стварыў апазыцыйную арганізацыю «Група 24» і выступаў з рэзкай крытыкай уладаў Таджыкістану.

У канцы 2012 года ён быў арыштаваны па запыце Душанбэ ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, але пазьней яго адпусьцілі, пасьля чаго ён перасяліўся ў Турэччыну. Таджыцкія ўлады неаднаразова патрабавалі ва ўладаў Турэччыны экстрадыцыі апальнага палітыка.

У кастрычніку мінулага года Вярхоўны суд Таджыкістану абвясьціў «Групу 24» экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніў яе дзейнасьць на тэрыторыі краіны.

Улады Таджыкістану пакуль не камэнтуюць забойства Куватава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG