Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат Саўчанкі пацьвердзіў, што яна «часткова спыніла галадоўку»


Марк Фейгін
Марк Фейгін

«Я выйшаў ад Надзеі Саўчанкі. Я пацьвярджаю словы ФСВП (Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў) аб яе частковым спыненьні галадоўкі», — напісаў Марк Фейгін на сваёй старонцы ў твітэры.

Фейгін апублікаваў ліст, у якім зьняволеная ў расейскай турме ўкраінская ваенная лётчыца Надзея Саўчанка кажа, што яна будзе піць адвар «для таго, каб жыць — і лётаць».

Раней Фэдэральная служба выкананьня пакараньняў Расеі апублікавала паведамленьне:

«Сёньня абвінавачаная Надзея Саўчанка пагадзілася выконваць рэкамэндацыі лекараў па падтрыманьні стану свайго здароўя і дала згоду на прыём курынага булёну. Надзея Саўчанка застаецца пад дынамічным назіраньнем лекараў-спэцыялістаў і працягвае атрымліваць неабходную тэрапію».

Надзея Саўчанка галадала больш за 80 дзён.

Дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны ад партыі «Бацькаўшчына» Надзея Саўчанка, якая служыла ва ўкраінскім добраахвотніцкім батальёне «Айдар», летам 2014 года была затрыманая расейскімі праваахоўнымі органамі па падазрэньні ў датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў Ігара Карнелюка і Антона Валошына пад Луганскам. Па дадзеных абароны, яна не магла быць датычная да гібелі журналістаў, бо трапіла ў палон да іх сьмерці. Саўчанка усе абвінавачваньні адхіляе.

У канцы студзеня сьледчыя паведамілі Саўчанцы аб адкрыцьці супраць яе новай крымінальнай справы — аб незаконным перасячэньні мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG