Гэта бачыў карэспандэнт Свабоды Алег Груздзіловіч, які таксама знаходзіўся ў судзе для асьвятленьня працэсу.
«Грыдзіна затрымалі пасьля таго, як ён увайшоў у залю, дзе павінен быў праходзіць працэс, і зрабіў некалькі здымкаў. Я чуў, як міліцыянты казалі яму, што любая здымка ў зале без дазволу суду забароненая. Хоць ён фатаграфаваў яшчэ да пачатку працэсу».
Паводле Грузьдзіловіча, Грыдзіна вывелі з будынку суду. Цяпер ён знаходзіцца ў Завадзскім РУУС. «Ніякіх пратаколаў пакуль не складалі», — паведаміў Уладзь Грыдзін па тэлефоне.
Увечары Уладзь Грыдзін апавёў карэспандэнту Свабоды, што супрацоўнікі міліцыі, якія везьлі яго з суду ў пастарунак, пагражалі разьбіць фотатэхніку. У пастарунку ўсе фотаздымкі міліцыянты сьцерлі.
«Пасьля таго, як адпусьцілі з пастарунку, праз 15 хвілін патэлефанавалі і сказалі яшчэ раз прыйсьці ў РУУС. Па якой патрэбе, не сказалі. Я не пайшоў. Пазьней тэлефанавалі яшчэ некалькі разоў і потым супакоіліся».