Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трэцяя сусьветная можа пачацца ў верасьні, бліцкрыгам у Беларусі – Фяльштынскі


Прарасейскія сэпаратысты каля Дэбальцава 18 лютага 2015 году.
Прарасейскія сэпаратысты каля Дэбальцава 18 лютага 2015 году.

Уладзімір Пуцін ня спыніцца на дасягнутым, і трэцяя сусьветная вайна можа пачацца ў верасьні. Пасьля Ўкраіны будзе Беларусь.

Гэтак лічыць расейскі гісторык Юрый Фяльштынскі, зь якім пагутарылі журналісты польскага выданьня «Polska Times» з нагоды выхаду перакладу ягонай кніжкі «Трэцяя сусьветная вайна? Бітва за Ўкраіну» ў Польшчы. Фрагмэнты гэтай размовы:

Фяльштынскі: У польскай назьве маёй кнігі – «Трэцяя сусветная вайна? Бітва за Ўкраіну» – ёсьць пытальнік. Ва ўкраінскім выданьні, якое выйшла на расейскай мове ў Кіеве, пытаньня няма. Але калі мне паказалі вокладку польскага выданьня, і я ўбачыў пытальнік, я падумаў, што гэта вельмі добрая ідэя. Таму што для Ўкраіны трэцяя сусьветная вайна ўжо пачалася. А для Польшчы яна яшчэ ўвесь час пад пытаньнем. Ці пачнецца сусьветная вайна? Я мяркую, што ёсьць два сцэнары. Калі Ўкраіне будзе аказаная дапамога і яна будзе ў стане супрацьстаяць расейскай агрэсіі, то Эўропа – і, як вынік, сьвет – пазьбегнуць трэцяй сусьветнай вайны. Калі Ўкраіне ня будзе нададзеная дапамога і Расея яе заваюе, то мы апынемся перад небясьпекай трэцяй вайны.

«Polska Times»: Якую дапамогу Эўропа і Амэрыка павінны аказаць Украіне, каб пазьбегнуць гэтай вайны?

Фяльштынскі: Памятаеце – калі расейскія войскі ўвайшлі ў Крым, то амэрыканцы і эўрапейскія краіны, Францыя і Нямеччына, гучна і ясна заявілі пра дзьве рэчы: па-першае, што Крым – гэта хутчэй расейская зямля, і што гэта ўкраінскі-расейскі канфлікт; і па-другое, што ні Амэрыка, ні Эўропа ня будуць аказваць вайсковую дапамогу Ўкраіне. Так было

Украіне трэба вайсковая і фінансавая дапамога.

сказана на самым пачатку. Ад таго часу мінула 11 месяцаў, і адміністрацыя Абамы і эўрапейскія ўрады - ня ўсе, але частка – а таксама вайсковае камандаваньне НАТО кажуць, што калі дыпляматыя пацерпіць няўдачу, Украіна атрымае вайсковую дапамогу. Гэта вынік, які Пуцін дасягнуў пасьля першых 11 месяцаў сваёй агрэсіі. Зразумела, што Ўкраіне трэба вайсковая і фінансавая дапамога. Гэта цана, якую Эўропа і Амэрыка павінны заплаціць, каб не было трэцяй сусьветнай вайны. Калі не заплацяць, трэцяя сусьветная вайна безумоўна выбухне.

«Polska Times»: А чаму вы думаеце, што гэтая вайна ўспыхне менавіта ў верасьні?

Фяльштынскі: Таму што цяперашняе менскае пагадненьне – толькі тактычная перадышка. Гэта не заключэньне міру, але перапынак, каб усе маглі ацаніць сытуацыю. І я думаю, што вясной-летам 2015 будзе чарговая хваля расейскай агрэсіі. Калі Украіна будзе акупаваная Расеяй да верасьня, то мы напэўна будзем рухацца ў бок вайны. І гэта таму, што наступным відавочным крокам Пуціна ў вайне будзе Беларусь. Там будзе ажыцьцяўляцца апэрацыя, аналягічная крымскай – гэта будзе бліцкрыг. У канцы верасьня 2015 Расея будзе на мяжы Прыбалтыкі, Польшчы і Заходняй Украіны. А гэта азначае рызыку трэцяй вайны.

«Polska Times»: Атака на балтыйскія краіны?

Фяльштынскі: Вы ведаеце, калі Гітлер 1 верасьня 1939 перасякаў польскую мяжу, ён ня ведаў, што пачынае Другую сусьветную вайну. Ён

Пуцін лічыць, што НАТО не выканае сваё абавязаньне.

сапраўды верыў, што Англія і Францыя не пачнуць вялікую вайну за Польшчу. І гэта нягледзячы на тое, што ён ведаў, што існуе міждзяржаўная дамова, паводле якой Англія і Францыя павінны абвясьціць вайну Нямеччыне. З Пуціным так сама – ён ведае, што НАТО павінна абвясьціць вайну краіне, якая нападае на ўдзельніка альянсу. Пуцін лічыць, аднак, што НАТО не выканае гэтае абавязаньне і не пачне вайну. І ў гэтым, на жаль, пагроза.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG