Аб гэтым кіраўнік СБУ заявіў у эфіры тэлеканала «1+1», перадае Еспресо.TV.
Налівайчанка паведаміў, што гэтую інфармацыю на допытах паведамілі супрацоўнікі спэцпадразьдзяленьня СБУ «Альфа».
«Яны далі канкрэтныя сьведчаньні пра месцазнаходжаньне замежных снайпэрскіх груп, якія цалялі і ў мітынгоўцаў ..., і ў супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў», — сказаў ён.
Налівайчанка падкрэсьліў, што ў праваахоўнікаў ёсьць дакумэнтальнае пацьверджаньне іх супрацьпраўнай дзейнасьці ва Ўкраіне.
«У рамках гэтай справы ёсьць пасады, прозьвішчы, копіі пашпартоў, даты іх ўезду-выезду, якой сувязьзю яны карысталіся, у якіх памяшканьнях знаходзіліся, як дарадца прэзыдэнта Пуціна Суркоў імі кіраваў у Кіеве...», — сказаў ён.
Налівайчанка таксама адзначыў, што тры групы супрацоўнікаў Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі прыяжджалі ў Кіеў у сьнежні 2013 — лютым 2014 году і ажыцьцяўлялі арганізацыю і плянаваньне разгону актывістаў Эўрамайдану.
Акрамя таго, ён падкрэсьліў, што вялікая колькасьць міліцыянтаў і супрацоўнікаў СБУ апынуліся здраднікамі і супрацоўнікамі замежных спэцслужбаў.
У прыватнасьці, былы кіраўнік СБУ ў Крыме Пётр Зіма аказаўся супрацоўнікам ФСБ і дапамагаў Расеі зьдзяйсьняць анэксію паўвострава.
Усяго ў цяперашні час у дзяржаўнай здрадзе падазраюцца каля 100 былых супрацоўнікаў СБУ, 10 зь якіх арыштаваныя.
* * *
Ва Ўкраіне сёньня адзначаюць Дзень герояў Нябеснай сотні ў памяць аб палеглых год таму пры разгоне акцый пратэсту ў цэнтры Кіева.
Ахвярамі супрацьстаяньня прыхільнікаў Эўрамайдану з падкантрольнымі тагачасным уладам спэцслужбамі ў лютым 2014 сталі больш за сто чалавек. Самым крывавым днём стала 20 лютага, калі ад куль снайпэраў на вуліцы Інстытуцкай загінулі больш за 40 чалавек.