Пратэстоўцаў на размову ў хол пракуратуры запрасіў прэсавы сакратар гэтае ўстановы Васіль Зара. Ён патлумачыў, што ня ўсе падрабязнасьці пакуль што можна паведамляць грамадзкасьці, у тым ліку і тое, кім былі снайпэры, якія забівалі людзей. Аднак ён пагадзіўся, што ў далейшым пракуратура павінна больш шырока анансаваць свае справаздачы у гэтай рэзананснай справе.
Размова адбывалася вельмі напружана, актывісты ставілі чыноўніку шмат вострых пытаньняў.
Размова адбывалася вельмі напружана, актывісты ставілі чыноўніку шмат вострых пытаньняў.