У новым выпуску Андрусь Такінданг сьпявае пра тое, што абмяркоўваюць беларусы ў сеціве.
Пяцьдзясят адценьняў шэрага
Нашай рэчаіснасці
Мы з табой крыху расквецілі
Інтэрнэт- актыўнасьцю!
Іміграцыя ў сеціва
Масава зьдзяйсьняецца!
Там жывецца вельмі весела,
Бо няма начальнічкаў.
баляда пра Інтэрнэт-іміграцыю
Ну што, глядзеў ’’Левіяфана’’?
Ну як, скажы, табе яно?
А чуў як журналіст брахае?
Так брэша — проста ого-го!
Вось Макарэвіч-балаховец
Да нас у потай прыяжджаў
Ён стаў нібы магістар Йода,
Які Імпэрыю змагаў!
Такія менскія навіны,
Такое інтэрнэт-жыцьцё!
Абама, крэсла, Украіна.
Віруе тут у нас усё.
Віруе толькі віртуальна.
Мы сублімуем на экран,
Глытаем трапных фотажабаў
І дасылаем камэнтар.