Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве сумняюцца, ці ставіць помнік першаму прэзыдэнту краіны: «Ён ня быў дэмакратам»


Даля Грыбаўскайце ©Shutterstock
Даля Грыбаўскайце ©Shutterstock

Дарадца прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ Віргінія Будзене заявіла, што, на думку прэзыдэнта, да стагодзьдзя аднаўленьня дзяржавы ў краіне павінны быць усталяваныя помнікі першаму прэзыдэнту краіны Антанасу Сьмятоне і гісторыку Ёнасу Басанавічусу.

Прэс-служба прэзыдэнта паведаміла, што помнік Антанасу Сьмятоне ўжо ўключаны ў праграму сьвяткаваньня стагодзьдзя аднаўленьня дзяржавы.

Аднак верагоднае ўсталяваньне помніка выклікала неадназначныя ацэнкі ў грамадзтве.

Так, філёзаф, прарэктар унівэрсытэту па кіраваньні і эканоміцы ISM Леанідас Донскіс сьцьвярджае, што сумняецца ў мэтазгоднасьці помніка Сьмятоны, які ў 1926 годзе прыйшоў на пасаду прэзыдэнта шляхам перавароту.

«Я не сумняваюся, што Сьмятона быў значным дзяржаўным дзеячам, але, на жаль, ён ня быў дэмакратам. Заслугі Сьмятоны перад Літоўскай дзяржавай — вялікія і якія не выклікаюць сумневаў, гэта не выклікае пытаньняў. А заслугі Сьмятоны перад дэмакратыяй выклікаюць у мяне сумневы. І таму я лічу, што, напэўна, Сьмятону варта ўбудаваць у больш шырокі кантэкст і не вылучаць сярод іншых прэзыдэнтаў. Акрамя Сьмятоны былі прэзыдэнты, дэмакратычныя перакананьні якіх не выклікаюць сумненьняў — гэта Аляксандрас Стульгінскіс і Казіс Грынюс. Яны сапраўды былі дэмакраты», — сказаў Донскіс.

Па словах Донскіса, Сьмятона больш адлюстроўваў траекторыю эўрапейскай палітычнай культуры таго часу, а ў цяперашні час Літва зьяўляецца часткай дэмакратычнага сьвету:

«Ён ня быў такім небясьпечным аўтакратам і аўтарытарным лідэрам, як Франка ў Гішпаніі ці Салазар ў Партугаліі, але і дэмакратам ён ня быў. Таму паставіць знак роўнасьці паміж, напрыклад, Масарыкам у Чэхаславаччыне і Антанасам Сьмятонам не атрымаецца нават пры самых лепшых намерах. Па гэтым пытаньні ў мяне ўзьнікаюць сумневы, думаю, што гэта дыскусійнае пытаньне», — сказаў Донскіс.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG