Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Belarus будзе страляць ня горш за «Іскандэра»


Беларусь прадставіць на Дзень Перамогі ў Менску апэратыўна-тактычны ракетны комплекс уласнай вытворчасьці. Пра гэта піша расейскі партал svpressa.ru.

Аўтар артыкула ўзгадвае словы старшыні Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Беларусі Сяргея Гурулёва, які паведаміў, што 9 траўня ў Менску на Парадзе Перамогі будуць паказаныя найноўшыя «ўзоры пэўных сродкаў агнявога паражэньня рознай далёкасьці» ўласнай вытворчасьці.

Экспэрты мяркуюць, што гаворка ідзе пра апэратыўна-тактычны ракетны комплекс (АТРК) узроўню расейскага «Іскандэра». Пры гэтым Аляксандар Лукашэнка ўжо заяўляў, што Беларусь можа сама вырабляць падобныя ракетныя комплексы.

«І, дарэчы, не падобна, каб кіраўнік Беларусі блефаваў. Таму што многае з таго, што неабходна для АТРК „Іскандэр“, менавіта ў гэтай рэспубліцы на замову Мінабароны РФ і вырабляюць першапачаткова», — адзначаецца ў артыкуле.

Праблема можа ўзьнікнуць з самым галоўным — з апэратыўна-тактычнымі ракетамі з радыюсам стральбы да 500 кілямэтраў. Аднак тут, на думку аўтара артыкула, Беларусі можа дапамагчы Ўкраіна. Пра гэта сьведчыць наведваньне беларускімі вайскова-прамысловымі дэлегацыямі ўкраінскіх абаронных прадпрыемстваў, што адбываліся летась.

«Некалькі раней, вясной мінулага года, Лукашэнка наведаў ААТ «558-ы авіяцыйны рамонтны завод» у Баранавічах. І параіў там больш актыўна займацца прыцягненьнем да працы «бедствующих» спэцыялістаў з абаронных прадпрыемстваў Украіны. Літаральна праз пару месяцаў завод абвясьціў тэндэр «на выкананьне работ на аб’екце будаўніцтва „Ўзьвядзеньне цэха рамонту і вытворчасьці кампанэнтаў лятальнага апарата“. Кошт заказу эквівалентны 39 мільёнам даляраў. Што менавіта будуць вырабляць у Баранавічах — невядома. Але чаму б, дапусьцім, і не крылатыя ракеты да беларускага АТРК, які на зьдзіўленьне ўсяго сьвету ўсё ж, хутчэй за ўсё, сапраўды пакажуць у Менску на Парадзе Перамогі?», — гаворыцца ў артыкуле.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG