Баі пад Дэбальцавам не спыняюцца
Украінскія ваенныя кажуць, што 16 лютага іх працягвалі абстрэльваць з мінамётаў і артылерыі, нягледзячы на абвешчанае днём раней перамір'е з прарасейскімі сэпаратыстамі. Карэспандэнт украінскай службы Радыё Свабода Ляўко Стэк, які знаходзіўся разам з украінскімі сіламі ў вёсцы Міронаўскае, сьведчыць, што дарога да гораду Дэбальцава блякаваная.