Галоўныя падазраваныя ў атручэньні Аляксандра Літвіненкі, на думку брытанскага Скотланд Ярду, — былыя афіцэры ФСБ Андрэй Лугавы і Дзьмітры Коўтун.
Масква адмовіла Лёндану ў экстрадыцыі Лугавога, спаслаўшыся на недахоп доказаў. Літвіненка крытыкаваў Пуціна і ў апошнія гады супрацоўнічаў з брытанскай выведкай, — як паведаміла ўдава агента ФСБ, па пытаньнях барацьбы з аргзлачыннасьцю.
Аглядальнік праграмы «Настоящее время» Шахіда Якуб узяла эксклюзіўнае інтэрвію ў Марыны Літвіненкі.