Пятро Парашэнка накіраваўся ў Палац незалежнасьці. Тым часам Франсуа Алянд узьняўся на борт самалёта нямецкай канцлеркі Ангелы Мэркель, іх картэж пакуль застаецца ў аэрапорце.
У амбасадзе Расеі карэспандэнту Свабоды сказалі, што Ўладзімер Пуцін у Менск пакуль не прыбыў.
Пётар Парашэнка прыбыў у Менск.
Празь некалькі хвілін пасьля францускага прэзыдэнта Франсуа Алянда ў аэрапорт Менску прыбыла канцлер ФРГ Ангела Мэркель. Яны паедуць на перамовы ў адным картэжы.
Меркель вылецела ў Мінск
Борт канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель знаходзіцца на шляху ў Менск, паведамляе карэспандэнт БелТА.
- By Ігар Карней
Уладкаваньнем журналістаў у Палацы Незалежнасьці кіруе прэсавы сакратар Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант. Ахова каля заляў — па двое праз тры мэтры.
- By Ігар Карней
У Нацыянальным аэрапорце «Менск» прэзыдэнтаў чакаюць «Мэрсэдэсы»
Лімузын прадстаўнічага клясу «Мэрсэдэс» і чатыры аўтамабілі «Мэрсэдэс-500» чакаюць прыбыцьця дэлегацыяў зь Нямеччыны, Расеі, Украіны, Францыі ў менскім аэрапорце.
Прэзыдэнтаў Франсуа Алянда, Пятра Парашэнку, Уладзімера Пуціна і канцлера Нямеччыны Ангелу Мэркель таксама чакае рота ганаровай варты.
А 16 гадзіне журналістаў, якія прыбылі ў аэрапорт, абяцаюць пусьціць у залю афіцыйных дэлегацыяў.
«Нармандзкая чацьвёрка» «ператвараецца» ў пяцёрку
У прэсавым цэнтры Палаца Незалежнасьці, дзе па выніках менскага саміту можа адбыцца брыфінг для прэсы, разам са сьцягамі краін-удзельніц «Нармандзкай чацьвёркі» (Нямеччына, Расея, Украіна, Францыя), зьмешчаны і сьцяг Беларусі.
Фясенка: «Нармандзкая чацьвёрка» павінна выпрацаваць дакумэнт «Менск-мінімум»
Нават калі бакі дамовяцца, каб спыніць страляніну, ніхто ня можа гарантаваць, што такі рэжым будзе трываць працяглы час.
Такую думку ў інтэрвію Радыё Свабода выказаў кіеўскі палітоляг Уладзімер Фясенка.
Бялкоўскі: Калі ў Менску зробяць саступкі Расеі, то Пуцін пойдзе далей
Расейскі палітоляг Станіслаў Бялкоўскі ў інтэрвію Радыё Свабода адзначыў, што Расея абвастрыла баявыя дзеяньні на ўсходзе Ўкраіны, каб запатрабаваць выкананьня сваіх умоваў падчас сустрэчы «нармандзкай чацьвёркі» ў Менску.
Лукашэнка можа сустрэцца з Парашэнкам
Двухбаковая сустрэча прэзыдэнтаў Беларусі і Ўкраіны Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі можа прайсьці сёньня ў Менску.
Парашэнка ў Менску будзе патрабаваць вызваленьня ўкраінскіх палітвязьняў у Расеі
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка на перамовах у Менску афіцыйна паставіць пытаньне аб неадкладным вызваленьні ўсіх украінскіх палітвязьняў, якія ўтрымліваюцца на тэрыторыі Расеі, у тым ліку Надзеі Саўчанкі і Алега Сянцова.