Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна гатовая да ўвядзеньня ваеннага становішча


Прэзыдэнт Пятро Парашэнка заяўляе, што ў выпадку эскаляцыі канфлікту на ўсходзе краіны ва Ўкраіне будзе ўведзена ваеннае становішча.

Пра гэта паведамляе УНІАН.

«Магу падкрэсьліць, што і я, і ўрад, і Вярхоўная Рада гатовыя да прыняцьця рашэньня аб увядзеньні ваеннага становішча на ўсёй тэрыторыі краіны. І я ні ў якім разе ня буду марудзіць з гэтым рашэньнем, калі безадказныя дзеяньні агрэсара прывядуць да сур’ёзнай далейшай эскаляцыі канфлікту», — сказаў Парашэнка падчас пашыранага пасяджэньня ўраду з удзелам кіраўнікоў абласных дзяржаўных адміністрацыяў.

Сёньня па абедзе Парашэнка накіроўваецца ў Менск на сустрэчу ў «нармандзкім фармаце» па ўрэгуляваньні становішча ў Данбасе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG