Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сустрэча кантактнай групы па Ўкраіне ў Менску ФОТАГАЛЕРЭЯ

У Менску за зачыненымі дзьвярыма прайшло пасяджэньне трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны.

У ім узялі ўдзел экс-прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, спэцпрадстаўнік АБСЭ Хайдзі Тальявіні, амбасадар Расеі ў Кіеве Міхаіл Зурабаў. А таксама прадстаўнікі ДНР і ЛНР Дзяніс Пушылін і Ўладзіслаў Дайнэга. У сустрэчы браў удзел таксама кум расейскага прэзыдэнта Віктар Медзьвядчук. Раней паведамлялася, што Медзьвядчук інкарпаваны ў працэс вызваленьня закладнікаў і палонных. Удзельнікі сустрэчы па прыезьдзе ў Менск адмовіліся ад камэнтароў прадстаўнікам мэдыяў. ​


XS
SM
MD
LG