Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск едзе куратар праекту «Наваросія»


Уладзіслаў Суркоў
Уладзіслаў Суркоў

Памочнік прэзыдэнта Расеі Ўладзіслаў Суркоў плянуе ўзяць удзел у працы Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ў Данбасе ў аўторак у Менску.

Пра гэта журналістам паведаміў пасол РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў, піша РИА Новости.

«Ёсьць такая інфармацыя, думаю, што ён (Суркоў) прыляціць», — сказаў Сурыкаў.

Дыплямат удакладніў, што плянуецца ўдзел Суркова ў працы кантактнай групы.

«Гэтая сустрэча — асноўная для таго, каб адбылася заўтрашняя» (сустрэча «нармандзкай групы»), — сказаў Сурыкаў.

Суркоў, які раней займаў пасаду віцэ-прэм’ера, лічыцца адной з найбольш набліжаных да Пуціна асобаў у расейскім кіраўніцтве, галоўным ідэолягам і паліттэхнолягам пуцінскага рэжыму. У СМІ таксама называлі Суркова куратарам праекту «Наваросія». Экс-лідэр прарасейскіх баевікоў Ігар Гіркін ня раз крытыкаваў Суркова за недастатковую рашучасьць у данбаскім канфлікце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG