Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мы ня ведаем, што ў галаве ў Пуціна — гэта ірацыянальны дыктатар», — Аляксей Гарань


Вынікі заплянаванай на сераду ў Менску сустрэчы па Данбасе ў «нармандзкім фармаце» цяжка прадказаць, бо паводзіны Ўладзімера Пуціна цалкам ірацыянальныя.

Такую думку ў інтэрвію Радыё Свабода выказаў прафэсар паліталёгіі Кіева-Магілянскай акадэміі Аляксей Гарань.

Па словах Гараня, Пуцін сутыкнуўся з сур’ёзным супрацьдзеяньнем сваёй палітыцы ва Ўкраіне — апошнім часам санкцыі ў адносінах да Расеі былі ня толькі ня спыненыя, але і падоўжаныя.

У адказ Пуцін вырашыў паказаць, „які я круты хлопец, мне ўсё хоць бы што“. Насамрэч у яго няма магчымасьцяў для эканамічнай канфрантацыі з Захадам.

«У адказ Пуцін вырашыў паказаць, „які я круты хлопец, мне ўсё хоць бы што“. Насамрэч у яго няма магчымасьцяў для эканамічнай канфрантацыі з Захадам. Але, тым ня менш, ён вырашыў павысіць стаўкі, што прывяло да эскаляцыі канфлікту і ў тым ліку да абстрэлу мірных гарадоў», — кажа ён.

Сам Гарань толькі што наведаў Станіцу Луганскую, што практычна на ўкраінска-расейскай мяжы, а таксама быў у Дэбальцаве, вакол якога з пачатку года ідуць найбольш цяжкія баі. Палітоляг асабіста бачыў разбурэньне мірных гарадоў, якія мэтанакіравана абстрэльваюцца баевікамі.

«Я думаю, што Пуцін проста павышае стаўкі, жадаючы атрымаць лепшыя перамоўныя пазыцыі. Але мы бачым, якая рэакцыя Захаду — для іх Пуцін перайшоў „чырвоную лінію“. Таму цяпер на Пуціна ідзе вялікі ціск, ёсьць імкненьне ўсё ж такі спыніць эскаляцыю канфлікту. Пытаньне ў тым, на якіх умовах гэта адбудзецца. Украіна і Захад выступаюць за выкананьне менскіх дамоўленасьцяў — магчыма, туды будуць унесены нейкія дадатковыя прапазыцыі, але дакладна мы ня ведаем, бо перамовы ідуць у закрытым рэжыме. Што хоча зрабіць Пуцін? Пуцін, у сваю чаргу, хоча фармальна пагадзіцца з тым, што Данбас застаецца ў складзе Ўкраіны, але пры гэтым на ўсёй тэрыторыі Луганскай і Данецкай абласьцей (а ня толькі той траціны, якую кантралююць баевікі і расейскія войскі) стварыць аўтаномныя рэспублікі, захаваўшы кантроль над імі. Але відавочна, што гэта непрымальна ні для нас, ні для нашых эўрапейскіх партнэраў і ЗША», — падкрэсьлівае палітоляг.

Гарань канстатуе, што цяпер ідуць перамовы аб прынцыпах, на якіх магчымае спыненьне агню. Але прадказаць вынікі гэтых перамоваў немагчыма:

Мы ж ня ведаем, што ў галаве ў крамлёўскага дыктатара. З чалавекам, які нармальна думае, можна дамовіцца, каб людзі перасталі забіваць адзін аднаго.

«Мы ж ня ведаем, што ў галаве ў крамлёўскага дыктатара. З чалавекам, які нармальна думае, можна дамовіцца, каб людзі перасталі забіваць адзін аднаго. Але мы ня ведаем, што ў галаве ў Пуціна — гэта дыктатар, які думае ірацыянальна. Таму прадказаць нешта цяжка. Я мяркую, што нейкія дамоўленасьці ўсё ж такі будуць, зыходзячы з таго, што насамрэч магчымасьцяў для доўгатэрміновага працягу канфлікту ў Пуціна няма. Але, на жаль, забіць яшчэ дзясяткі людзей ён можа».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG