Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паабяцаў Парашэнку і Пуціну арганізаваць сустрэчу ў Менску


У Сочы адбылася сустрэча Лукашэнкі і Пуціна

Аляксандар Лукашэнка паабяцаў прэзыдэнтам Украіны і Расеі Пятру Парашэнку і Уладзіміру Пуціну арганізаваць сустрэчу ў нармандзкім фармаце ў Менску 11 лютага.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі, 8 лютага ў Сочы Лукашэнка сустрэўся з Пуціным. Апошні праінфармаваў беларускага калегу пра тое, што сёньня адбылася размова зь лідэрамі Ўкраіны, Германіі і Францыі ў нармандзкім фармаце.

«Мы дамовіліся аб тым, што пастараемся арганізаваць сустрэчу ў такім фармаце ў Менску. Будзем арыентавацца на сераду, калі да таго часу ўдасца ўзгадніць шэраг пазыцыяў, якія мы апошнім часам інтэнсіўна абмяркоўвалі», — зазначыў кіраўнік расейскай дзяржавы.

«Я прасіў бы вас дапамагчы нам правесьці гэтую сустрэчу так, як вы рабілі гэта раней, ласкава выдзеліўшы пляцоўку для сустрэч на экспэртным узроўні», — сказаў Пуцін, зьвяртаючыся да Лукашэнкі.

«Я ў курсе справы. Пятро Парашэнка патэлефанаваў мне некалькі хвілін таму», — зазначыў у сваю чаргу Лукашэнка.

«Я запэўніваю вас, што дзеля таго, каб было спакойна ў нашым з вамі агульным доме, усё-такі гэта не чужыя нам людзі ў Данецку, Данбасе, ва Ўкраіне, мы будзем у Беларусі рабіць усё для таго, каб выйсьці з той сытуацыі, у якую яны трапілі», — заявіў Лукашэнка.

«Я ў курсе справы. Пятро Парашэнка патэлефанаваў мне некалькі хвілін таму», — зазначыў у сваю чаргу беларускі кіраўнік.

«Можаце не турбавацца за мерапрыемства ў Менску, — зазначыў ён. — Мы арганізуем усё, прыяжджайце».

Пуцін выказаў удзячнасьць Лукашэнку за дзеяньні па ўрэгуляваньні крызісу ва Ўкраіне, паведамляе прэс-служба.

Кіраўнікі Беларусі і Расеі абмеркавалі таксама пытаньні разьвіцьця інтэграцыйных працэсаў, у тым ліку ў межах Саюзнай дзяржавы, ЭАЭС.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG