Саўка:
Рускія каналы я пераключаў,
І, знаеце, ад ужаса я дажа закрычаў.
Там, на Украіне, хунта і фашызм.
А у нас тут тожа... нацыяналізм.
Грышка:
Сьцеражыся, Саўка!
Я кажу табе:
Не глядзі на ноч ты
Расейскае ТБ!
Саўка:
На лацінку школы пераводзяцца.
Усе ў вышыванках хараводзяцца.
Што эта такое?! Што за прэцэдзент?
Як жа дапусьціў такое прэзідзент?
Грышка:
Сьцеражыся, Саўка!
Я кажу табе:
Не глядзі на ноч ты
Расейскае ТБ!
Саўка:
Нет уж, вы пазвольце! Дайце мне калаш!
Я гатоў бароцца за мір рускі наш.
За скрэпы духоўныя мы пайдзём вайной!
Ой, што эта была? Гдзе я? Што са мной?
Грышка:
Ну, вось бачыш, Саўка,
Я ж казаў табе:
Гэта небясьпечна -
Расейскае ТБ.