Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Данецкія сэпаратысты прыехалі ў Менск. Прывезьлі праект новай дамовы

абноўлена

Кантактная група сэпаратысты
Кантактная група сэпаратысты

На перамовах кантактнай групы па Данбасе ў Менску сэпаратыстаў з так званых «ДНР» і «ЛНР» прадстаўляюць Дзяніс Пушылін і Ўладзіслаў Дайнега.

Цяпер яны ў менскім аэрапорце чакаюць прадстаўнікоў украінскага боку.

Пушылін паведаміў, што яны прыбылі ў Менск пасьля сустрэчы ў Данецку з удзелам Захарчанкі, Платніцкага і Медзьведчука (кум Пуціна).

«Далей нам застаецца чакаць толькі ўкраінскага боку. Яны гранічна непрадказальныя. І ад гэтага будзе залежаць, ці адбудуцца перамовы, ці не», — сказаў Пушылін.

Ён заявіў, што для перамоваў па выніках сустрэчы ў Данецку яны падрыхтавалі праект новага пагадненьня, якое, на іх думку, не супярэчыць ранейшым менскім пагадненьням.

На пытаньне, чаму не прыехалі асабіста кіраўнікі сэпаратыстаў Платніцкі і Захарчанка, Пушылін адказаў, што яны — Пушылін і Дайнега — афіцыйныя прадстаўнікі: «У нас ёсьць усе дакумэнты і паўнамоцтвы».

Дайнега заявіў, што спадзяецца дасягнуць патрэбнага выніку, як мінімум каб адбылася гэтая сустрэча і было разуменьне наконт падрыхтаванага імі праекту пагадненьня.

На пытаньне, што новага ў гэтым пагадненьні, Дайнега адказаў толькі, што яно не супярэчыць ранейшым менскім дакумэнтам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG