Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марголін: Замежныя візыты Лукашэнкі ня маюць плёну


Леў Марголін
Леў Марголін

Падчас прэс-канфэрэнцыі Лукашэнка прызнаў: золатавалютныя рэзэрвы ў Беларусі невялікія, каля чатырох мільярдаў даляраў сёлета трэба выплаціць па даўгах. Таму неабходна асьцярожна ставіцца да новых крэдытаў:

«Мае візыты ў паўтара дзесятка краін сёлета — гэта дывэрсыфікацыя экспарту, каб атрымаць валюту. Вось там будзем шукаць, а не спадзявацца на крэдыты».

З гэтай нагоды эканаміст Леў Марголін адзначае:

«Канечне, хацелася, каб ягоныя візыты былі б плённымі, хоць гэта ня найлепшы сродак выратаваньня эканомікі. Дывэрсыфікацыя сапраўды дазволіла б лепш прадаваць беларускую прадукцыю. Магчыма, тады і не спатрэбілася б шукаць новыя крэдыты.

Але ж пакуль усе бачаць, што візыты Лукашэнкі не назавеш плённымі. Нават у Кітай. Бо Кітай нам, акрамя зьвязаных крэдытаў на будаўніцтва кітайскімі рабочымі ды кітайскае абсталяваньне, больш нічога не даваў. Пра іншыя краіны і гаварыць няма чаго.

Таму было б добра, калі б беларускі экспарт пасьля ягоных візытаў і сапраўды рвануў угору. Але спадзяваньняў на гэта, на жаль, няма».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG