Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мне ўдалося зьвярнуць галаву агалцеламу нацыяналізму (ЖЫВЫ БЛОГ)

абноўлена

Лукашэнка дае прэс-канфэрэнцыю з удзелам незалежных журналістаў. Магчымасьць задаць пытаньне кіраўніку дзяржавы атрымалі 260 журналістаў.

16:18 29.1.2015

Ёсіф Сярэдзіч кажа, што не ішоў змагацца зь міністрам інфармацыі. Але давядзецца. Кажа пра тое, што даў выступіць гаротнай жанчыне з адкрытым лістом, якая распавядае, што робіцца ў рэгіёне, як паводзяць сябе мясцовыя спэцслужбы, чынавенства. Галоўны доктар не прыкрыў п'яных супрацоўнікаў спэцслужбаў. Яны гнояць у турме. Я даў магчымасьць выказацца жонцы. А новы міністар, якая яшчэ крэсла сваё не асвоіла, шле мне папярэджаньне. Ня той выпадак, калі трэба ганяцца за галоўным рэдактарам...​

Кажа пра другое папярэджаньне. Публіцыст Калінкіна напісала артыкул пра ЭАЭС, выказалася. У папярэджаньні – Калінкіна можа нанесьці шкоду дзяржаўным інтарэсам. Праз 46 дзён улады схамянуліся. Вось такіх папярэджаньняў набралася больш за 20.​

Запрасіў усіх на 25-годзьдзе «Народнай Волі» 7 ліпеня. Сказаў, што пакуль Сярэдзіч жыве, газэта будзе выходзіць.

Перайшоў да пытаньня. Цытуе словы Лукашэнкі – прапанова сесьці ўсім за круглы стол. Кажа, што настаў той час. Кажа, што сытуацыя надзвычай складаная. То з аднаго боку, то з другога насоўваецца небясьпека. У адных суседзяў вайна... Эканоміка краіны не вытрымлівае тых выпрабаваньняў, якія зваліліся на яе. Пытаецца: калі "здравомыслящие люди" сядуць за круглы стол? Кажа, што любая канфрантацыя зараз – пагібель для Беларусі. Кажа, што чыноўнікі не разумеюць шмат якіх рэчаў. Просіць Лукашэнку знайсьці магчымасьці прыняць яго асабіста.

16:08 29.1.2015

Лукашэнка кажа, што нельга дапусьціць вымываньня тавараў.​

Перайшоў на Ўкраіну. Украіна аказалася закрытая. Расея закрыла мяжу, мы таксама вымушаныя пайсьці на гэта. Ва Ўкраіне некаторыя тавары аказаліся ў лішку. Да таго ж там заробкі ў 2–3 разы меншыя, чым у нас і ў вас.

16:05 29.1.2015

Сяргей Самоха, тэлеканал «Расея-1». Пра цэны ва Ўкраіне.

Яны мізэрныя. Разы ў 3 меншыя за расейскія, вельмі танна. У жніўні я паехаў у Беларусь. Калегі сказалі: краіна цудоўная. Адзін з аргумэнтаў, пра якія казалі сябры, – танныя прадукты. Уразілі засеяныя палеткі пасьля мяжы. Калі прыехалі, з жонкай пайшлі на Камароўку. Патрацілі разы ў два больш, чым у Маскве. У сеткавай краме – тое ж самае. Дорага. У паўтара раза больш, чым у Маскве. Для мяне гэта парадокс. Ва Ўкраіне, пры палітычнай нестабільнасьці, танна. А ў Беларусі пры стабільнасьці – дорага. Чаму цэны такія?​

Лукашэнка кажа, што добрая крытыка. І зьвярнуўся да віцэ-прэм'ера. Той кажа, што ня ведае, дзе карэспандэнт купляў. Кажа толькі пра сьвініну. Кажа, што ўсё астатняе – таньнейшае.​

Лукашэнка: «У нас была сытуацыя, калі цэны былі меншыя, чым у Маскве. Кожны дзень прыяжджалі расейцы і ўсё вывозілі. Асабліва ў памежжы. У Воршы былі чэргі масквічоў. Цэлыя калёны аўтамабіляў прыяжджалі. І Косінец можа распавесьці, як прадукты прадавалі ўвечары, каб сваім даставалася. Мы вымушаныя цяпер трымаць парытэт цэнаў. Інакш будуць вывозіць. Мы крыху трымаем цэны меншыя, чым у Расеі. А расейцы ня здольныя кантраляваць цэны. Яны зьнішчылі ўсе кантралюючыя структуры. А мы трымаем цэны. Я вельмі сур'ёзна займуся гэтым пытаньнем».

15:59 29.1.2015

Карэспандэнт «Расея-1» ня ведае, ці прэсуюць яго ў Беларусі па моўнай прыкмеце, бо нічога не разумее па-беларуску. Лягічна. Задае пытаньне пра беларускія прадукты, якія неапраўдана дарагія: «Усё вырошчваеце самі. А чаму кошты такія?»

15:56 29.1.2015

15:56 29.1.2015

«Грэх крыўдзіцца, што мы тут некага прыціскаем, не даем размаўляць на расейскай мове».

15:54 29.1.2015

Лукашэнка сказаў, што загадаў знайсьці чарнасоценцаў. «Меры прынятыя. Калі ў вас ёсьць факты, што па лесе нейкія чарнасоценцы бегаюць, мы іх вылавім. Яны будуць выкарчаваныя з коранем».

15:51 29.1.2015

«Справа не ў фінансах. Калі вы сёньня здольныя стварыць канал, рабіце. Але каб людзі выбіралі вас. Калі ніхто глядзець ня будзе, мне такія каналы не патрэбныя».

15:50 29.1.2015
Яшчэ 8 чалавек...

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG