Лукашэнка заклікаў размаўляць у сем'ях па-беларуску #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Эксклюзіўнае інтэрвію для Радыё Свабода – неўзабаве. Калі верыць Лукашэнку.
Лукашэнка: не хвалюйцеся, беларускую мову мы не загубім (прамовіў па-беларуску) http://t.co/0C2n2VPsaJ #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
RT @belpartisan: Мы никому не отдадим наш второй родной язык. Это наш язык #agl29 #Лукашенко
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
#agl29: Беларуская мова не дацягвае да расейскай. Расейская мова - нашая, нікому не аддадзім
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
RT @VincukV: Зноў хлусіць пра "рускіх на чамаданах", Прыніжае беларускую мову, якая не для фізікі. Распальвае міжнацыянальную і моўную варо…
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Лукашэнка кажа, што ня супраць пашырэньня беларускай мовы. Але намякае, што беларусізацыі ня будзе #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Лукашэнка: «У нас дзьве дзяржаўныя мовы — расейская і беларуская. Гэта вырашана раз і назаўжды. #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Юры Дракахруст: «Пуцін парушыў канвэнцыю»
Лукашэнка адкрыў таямніцу сваёй поўнай жарсьці прэсавай канфэрэнцыі напрыканцы мінулага году. «Пуцін парушыў канвэнцыю». Лукашэнка спаслаўся на дамоўленасьць з Пуціным, што «Хросных бацькаў» больш ня будзе. Ён прыгадаў, што калі на стадыёне ў Барысаве гучалі абразы на адрас Пуціна, людзі, якія іх дапускалі, былі затрыманыя. Некалькі разоў паўторана – мы ніколі ня здраджвалі Расеі, мы ніколі ня здрадзім Расеі.
Паказальны кантраст: заходнія краіны ў карціне сьвету Лукашэнкі – гэта некшта накшталт цяжкога ляндшафту, там ёсьць перавагі, ёсьць кепскія бакі, але там, фігуральна кажучы, няма людзей. Людзі – толькі ў Расеі.
Аднак гульня ў балянс – амаль у кожнай фразе. «Амэрыканцы на нас ня ціснуць» (а расейцы – ціснуць).
Цікавая інфармацыя пра паляпшэньне адносінаў з ЗША. Гэта, магчыма, ня столькі рэальныя вынікі, колькі мэта, ідэал.
Лукашэнка: у мяне сын расьце, я хачу, каб ён ведаў беларускую мову так жа добра як і русейскую #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
«Расейская мова — гэта нашая мова»
Лукашэнка: «У нас дзьве дзяржаўныя мовы – расейская і беларуская. Гэта вырашана раз і назаўжды. Калі міністру хочацца, каб усё выкладалася па-беларуску – гэта яго жаданьне. Ён, можа, і павінен гэтага і хацець. Але як палітык ён павінен выконваць рашэньне прэзыдэнта. Мы ня будзем адступаць ад гэтай палітыкі. Расейская мова, як і беларуская – гэта багацьце нашай нацыі. Наш народ выпакутаваў нямала, каб нашая расейская мова была роднай».
Лукашэнка часам пераходзіць на беларускую мову #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Лукашэнка: Я не ірвуся ў гэта ўсходняе партнёрства. Я ўжо насідзеўся за 20 гадоў #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Лукашэнка: Калі вы будзеце ламаць дзверы ўрада - я вас пасаджу #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Лукашэнка: «Не рабіце са Статкевіча значнай фігуры. Я не лічу яго палітычным канкурэнтам. Усё, што я ад яго чуў: “Плошча! Плошча!”»...
Лукашэнка: не рабіце Статкевіча нейкай значнай палітычнай фігурай #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Лукашэнка: Статкевіч мне не канкурэнт, ну які мне ён канкурэнт, калі ён прайграў? #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Лукашэнка кажа, што Статкевіч ішоў на штурм ураду #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Пытаньне: на чым грунтуецца зьнешняя палітыка Беларусі?
«Ні на ёту не адышлі ад шматвэктарнасьці. Адна з прычын, што страціла тэрыторыі Ўкраіна, – бязмозглая нацыяналістычная палітыка. Мы ня хочам біцца, коса глядзець. Чаго нам ерапеніцца? Калі мы пачнём бадацца з нашымі суседзямі – міру ня будзе. Прыклад таму Ўкраіна. Мы ніколі не былі здраднікамі. У нас абавязаньні перад Расеяй, я ні на ёту не адышоў ад таго, што абяцаў, ад абавязаньняў. Калі нехта кажа, што, дагаджаючы некаму, мы будзем ваяваць з Захадам... Каму гэта трэба? Нікому. Можа, нашу спакойную пазыцыю можна скарыстаць недзе ў нармалізацыі сытуацыі. Мы не шарахаемся. Дайце факты, што я паддобрываюся да Захаду. Я кажу Захаду: вы нам Расею заменіце? Пачынаю ім расказваць гісторыю нашу, наш мэнталітэт... Нашы адносіны з Расеяй – гэта дабро для Захаду. Мы ніколі не стаялі на каленях ні перад Захадам, ні перад Усходам. Гэта некаму хочацца, каб мы шарахаліся, каб нас прыдушыць. Мы больш гэта чуем з боку Расеі. Хоць мы цапаемся з Пуціным, мы зь ім сябры. У нас блізкія адносіны. І я ўсё сказаў яму ў вочы: чаму вы мяне асабіста і беларускі народ абражаеце? РБК і так далей. Мы дамовіліся, што пасьля "Бацька – 1, 2, 3" мы абразаў дапускаць ня будзем. Мяне нахіліць спрабуюць. Я ні перад кім на калені ня стану, пакуль я прэзыдэнт. На Лукашэнку немагчыма націснуць. Амэрыканцы на нас ня ціснулі. Няма рыторыкі, навалы няма. Яны па некаторых прадпрыемствах зьнялі санкцыі. Лукашэнка на Захадзе ніколі любімы ня будзе. Я яшчэ рэагую, ня думайце, што акасьцянеў за 20 гадоў. Але здрадніцтва шараханьня ад Расеі да Захаду ніколі ня будзе. Расея – сьвятое. Рускі народ, расейцы для мяне – сьвятое. На Захадзе я не хачу бачыць ворагаў і ня бачу. Але гэта не азначае, што склаў лапкі і нечага чакаю».