RT @belaruska69: Якое права ты маеш жыць, калі ты забіў чалавека? (с) Лукашэнка #agl29 http://t.co/9oVSLHmt50
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Пытаньне: што б вы зрабілі інакш у сваёй мінулай дзейнасьці?
«У народа так – гэта стрэлачнік. Які ж стрэлачнік? Дапусьціў растраты і гэтак далей – адказвай. Я ня быў прыхільнікам жорсткага пакараньня гэтага чалавека. Але калі вырашылі накіраваць у калёнію, то тут рахункі ня зводзілі. Я думаю, меней нельга, калі так яго пакаралі. Я пагляджу дакумэнты. Я займуся гэтым пытаньнем».
Лукашэнка: Мы створым асобную турму для тых хто гандлюе спайсамі, наркотыкамі #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Адказваючы на пытаньне пра былога кіраўніка "Барысаўдрэва", якога пасадзілі ў турму на тры гады, Лукашэнка зазначыў, што адмяняць сьмяротнае пакараньне ў Беларусі не зьбіраюцца:
«Хоць я і вельмі незадаволены мадэрнізацыяй "Барысаўдрэва", нельга ламаць лёс чалавеку. Я папярэдзіў праваахоўнікаў, каб рашэньне было законным. Тут няма ніякага ціску. Калі ня тычыцца забойства. Адзін падонак забіў дзяўчыну. Падонка да сьценкі, гэтаму прабачэньня не павінна быць. Каб за наўмыснае забойства мы ставілі чалавека да сьценкі. Якое ты маеш права жыць? Якое ты, нягоднік, права маеш далей існаваць? Гэта жалезна, ніхто гэтага ня зрушыць. Як бы дэмакраты ў Эўропе ні крычалі – адмяніць сьмяротную кару. Напалову сядзельцаў у турме паменела за гады майго прэзыдэнтцва. У нас свабодных месцаў мора ў калёніях».
Журналісту "Беларусы і рынак": «25 гадоў вашай газэце? Можа, сустрэнемся. Магчыма, я магу вас нахіліць у бок жыцьця, а не лібэральнай эканомікі».
«Мае візыты ў паўтара дзясятка краін сёлета – гэта дывэрсыфікацыя экспарту, каб атрымаць валюту. Вось там будзем шукаць, а не крэдыты».
«Мы на мільярды ў іх купляем, купляем камплектуючыя, даем ім працу. І прадаем у Расею. Але мне б не хацелася закрэдытоўвацца і далей. Мільёнаў 500 даляраў Расея нам абяцала зь бюджэту. Каля 4 мільярдаў мы павінны выплаціць па даўгах».
Лукашэнка пра тое, што рабіць, калі няма грошай: «Былі праблемы. Расея плячо падставіла. Чаму падставіла? Таму што наша эканоміка – частка расейскай эканомікі».
«Нам не хацелася б больш браць крэдыты. Але калі будзе вельмі цяжка, Расея плячо падставіць. Я цытую Пуціна. Не таму, што мы нахлебнікі».
«Можна складваць у рэзэрвы, курс будзе спакойны, але ў краіне ні чорта ня будзе. Варушыцца ўсіх прымушу».
Мы не стварылі вялікіх золатавалютных рэзерваў, таму што нам трэба было ратаваць эканоміку і краіну #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
«Паліць валюту нельга. Правільна, мы ня маем вялікіх ЗВР».
RT @Embassybel: Лукашенко: Поступающую в страну валюту мы направили на модернизацию предприятий и развитие здравоохранения #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
«55 мільярдаў даляраў уклалі ў мадэрнізацыю і ратаваньне сельскай гаспадаркі. Мільярды на мадэрнізацыю дрэваапрацоўкі».
Лукашэнка: «Што датычыць расейскага «нашызму», то супакойцеся. Мы, рускія людзі, будзем ваяваць з рускімі? Я ўвогуле не дапускаю #agl29
— Радыё Свабода (@svaboda) 29.1.2015
Лукашэнка пра эканоміку ў Беларусі: «Абвал расейскага рубля, вайна ва Ўкраіне, дэвальвацыя тэнге ўплываюць на нашу краіну».
Эканамічны аналіз ад Лукашэнкі на пальцах: «Мы слабейшыя, чым Эўразьвяз і нават, у нейкім сэнсе, чым Расейская Фэдэрацыя».
«Я не хачу такой лібэральнай эканомікі. Не хачу такой, як ва Ўкраіне. Я хачу, каб быў у краіне парадак. Прыватызацыя: у нас ёсьць Амкадор. Я добра ведаю Шакуціна, мы нарадзіліся практычна ў адной вёсцы, сустракаемся. І мы гэтак жа, як МАЗ, падтрымліваем. Яно што, квітнее... не. Крызіс ударыў па ўсіх прадпрыемствах аднолькава».