Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мне ўдалося зьвярнуць галаву агалцеламу нацыяналізму (ЖЫВЫ БЛОГ)

абноўлена

Лукашэнка дае прэс-канфэрэнцыю з удзелам незалежных журналістаў. Магчымасьць задаць пытаньне кіраўніку дзяржавы атрымалі 260 журналістаў.

11:56 29.1.2015

«Тасаваць – гэта ратацыя кадраў. Я ўсім прапанаваў працу. Для некаторых яшчэ шукаем працу, бо мае прапановы не падышлі».

11:55 29.1.2015

«Няпростая гэта тэма. Старая калода, новая калода. Калода і ёсьць, каб яе тасаваць».

11:55 29.1.2015

«Гэта няпростае пытаньне кадравае, таму я сам прымаю рашэньне. Я ведаю сваю ўладу. У асобных выпадках яна неабмежаваная. І трэба, каб не напрымаць такіх рашэньняў, калі ўсе будуць цярпець. У мяне гэты тормаз ёсьць».

11:53 29.1.2015

«Вось недзе нейкія групоўкі, прапіхваюць сваіх. У нас такое немагчыма».

11:53 29.1.2015

Юры Дракахруст: На ўсіх франтах — безь пераменаў

Першае пытаньне, зададзенае на прэсавай канфэрэнцыі, тычылася пераменаў, карэкцыі ці зьмены эканамічнай і сацыяльнай мадэлі, сфармаванай яшчэ ў 90-я гады. Адказ прэзыдэнта — адназначна адмоўны. Кардынальна ня трэба нічога мяняць. Прычыны — працуе, дае эфэкт, суседзі зайздросьцяць. Можна ўвесьці іншую мадэль — амэрыканскую, але людзі ня вытрымаюць, давядзецца работнікаў на вуліцу выкідаць. Ім пайсьці няма куды. «Гэта не для нас». Але амэрыканская мадэль — не адзіная мадэль капіталізму. Лукашэнка казаў пра пляны ў японскай эканоміцы, але толькі ў Беларусі сярод краінаў рэгіёну прыватны сэктар дае толькі 30% ВУП. Ва ўсіх іншых краінах рэгіёну, у тым ліку ў Расеі і ва Ўкраіне, гэтая доля значна вышэйшая за 50%.

11:53 29.1.2015

«Нібыта мы тут і калоду тасуем. Але паколькі ёсьць правіла руху зьнізу ўверх. Гэтыя людзі даўно вядомыя, прайшлі гэту лесьвіцу. Міністра прасьцей знайсьці. Кіраўнікі лепшых прадпрыемстваў могуць быць.Тут лягчэй. А вось на гэтыя пасады — ня так проста. Вы згадалі Сямашку. Гэта вельмі кваліфікаваны спэцыяліст, ён ведае ўсе. Ён як бульдог у перамовах. У Семашкі няўжыўчывы характар, але патрэбны ён краіне. Ён сказаў, што тут яшчэ папрацуе. Гэта абазнаны чалавек, энцыкляпэдыя. Чаму я павінен рызыкаваць і прызначаць чалавека і думаць, ці падымецца ён да ўзроўню? Калі б вы бачылі ўсе паперы па прызначэньні кандыдатур! Колькі мы перашарсьцілі кадраў, выбіраючы лепшых».

11:49 29.1.2015

«Гэта страшная пасада. Як Кабякоў там працаваў, але выжыў. Фінансы рабром сталі. Каго прызначаць — вядома, эканаміста».

11:48 29.1.2015
Віталь Цыганкоў: Пытаньні ад дзяржаўных СМІ пісалі ў Адміністрацыі.

11:47 29.1.2015

«Людзі рухаюцца па службовай лесьвіцы зьнізу ўверх. Косінец далёка ня дурань. Доктар навук. Што да прэм'ер-міністра. У любой краіне прэм'ер-міністры на вуліцы не валяюцца. Гэта адзінкі».

11:44 29.1.2015

Пытаньне СТВ: «Вы абнавілі ўрад. Але не прызначылі замежнікаў».

11:43 29.1.2015

«Я бананы не ўжываю. Пераб'емся. Таму паскарацца будзем, але настолькі, каб мышцы не парваць».

11:40 29.1.2015
Наталя Радзіна заклапочаная станам здароўя кіраўніка дзяржавы.

11:34 29.1.2015

«Мы доўга ішлі да гэтага эканамічнага аб'яднаньня. Хоць Расея была гатовая і да іншых кірункаў. Эканоміка будзе фундамэнтам. Пуцін і Назарбаеў кажуць, што нас прысьпешваць ня трэба. Хоць моманты ёсьць, якія не павінны быць – войны малочныя, мясныя, цукерачныя. Больш выпячваецца драчка з Расеяй. Але яны ёсьць у Расеі і з Казахстанам».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG