Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Мне ўдалося зьвярнуць галаву агалцеламу нацыяналізму (ЖЫВЫ БЛОГ)

абноўлена

Лукашэнка дае прэс-канфэрэнцыю з удзелам незалежных журналістаў. Магчымасьць задаць пытаньне кіраўніку дзяржавы атрымалі 260 журналістаў.

10:56 29.1.2015

Валер Каліноўскі цяпер знаходзіцца ў залі прэсавай канфэрэнцыі і распавядае:

«Гэтая заля ў Палацы незалежнасьці ніколі не выкарыстоўвалася для прэсавых канфэрэнцыяў. За 15 хвілін да пачатку загадалі адключыць мабільныя тэлефоны. Выйсьці з залі немагчыма, бо дзьверы на выхад — за сьпінай Лукашэнкі. Прывезьлі дэлегацыі дзяржаўнай прэсы з розных раёнаў, з кожнай вобласьці — па аўтобусу. Дзяржаўных журналістаў пасадзілі наперадзе, незалежных — у канцы залі. Радыё Свабода пасадзілі побач з УНІАН і Блумбэрг. Сярод незалежных журналістаў ёсьць „Эўрарадыё“, „Народная Воля“, „Наша Ніва“».

10:55 29.1.2015
Press-kit у Палацы Незалежнасьці. На асадцы - надпіс "Беларусь" і арнамэнт.

10:42 29.1.2015
"БелаПан" побач зь "Сельскай газэтай". "Зорька" побач з "На страже". Як рассадзілі журналістаў у Палацы Незалежнасьці.

10:38 29.1.2015

Вось тут будзе сядзець Лукашэнка

10:18 29.1.2015

Сяргей Навумчык пра Палац Незалежнасьці: Нейкае калгаснае абу-дабі

10:07 29.1.2015

Інтэр'ер Палаца незалежнасьці:

10:04 29.1.2015

Валер Каліноўскі ў Палацы незалежнасьці, дзе неўзабаве пачнецца прэсавая канфэрэнцыя Лукашэнкі

09:44 29.1.2015

Андрэй Дзьмітрыеў разважае над тым, якія тэмы будзе уздымаць Лукашэнка

09:42 29.1.2015

Карэспандэнт Радыё Свабода Валер Каліноўскі ўражаны раскошай Палаца Незалежнасьці.

09:35 29.1.2015

Ці на ўсе пытаньні адказвае Лукашэнка?

За два дні да новай прэсавай канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў дзяржаўных мэдыях як ніколі пачалі яе піярыць. Вось галоўная газэта адміністрацыі прэзыдэнта «Советская Белоруссия» назвала свой артыкул «Откровенный разговор».

Чытаць далей..

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG