Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ноччу прарасейскія сэпаратысты абстралялі шэраг паселішчаў на Луганшчыне. У Марыюпалі — ціха


На Луганскім кірунку сэпаратысты на працягу мінулай ночы пяць разоў абстралялі з стралковай зброі і гранатамётаў станіцу Луганскую, а зь мінамётаў і артылерыі — Крымскае, Макарава і двойчы Новаташкоўскае. Пад агонь установак «Град» патрапілі Верхняе Альховае і Крымскае. Пра гэта паведамляе УНН са спасылкай на прэс-цэнтар спэцапэрацыі на ўсходзе Ўкраіны.

На Данецкім кірунку з артылерыі сэпаратысты абстралялі Слаўнае. У раёне Марыюпалю сэпаратысты актыўнасьці не праяўлялі, гаворыцца ў паведамленьні.

У сувязі з апошнімі падзеямі ў Марыюпалі прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сёньня склікае пасяджэньне Рады нацыянальнай абароны і бясьпекі (РНБА), як ён заявіў, «для распрацоўкі і ўкараненьня дадатковых дзейсных крокаў з-за пагаршэньня становішча на ўсходзе краіны».

У суботу сэпаратысты з установак «Град» абстралялі жылыя кварталы Марыюпалю. Як заявіў мэр Марыюпалю Юры Хатлубей, загінулі 30 мірных жыхароў, каля ста чалавек атрымалі раненьні. Паводле яго словаў, пад абстрэл патрапілі 53 шматпавярховых і 14 прыватных дамоў, 4 школы і 3 дзіцячыя садкі.

Учора лідэр самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандар Захарчанка, выступаючы перад жыхарамі Данецку, заявіў, што пачаўся наступ на Марыюпаль. Ён выказаў надзею, што празь некалькі дзён сэпаратысты замкнуць «Дэбальцаўскі кацёл», паведамляе «Украінская праўда».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG