Марыюпаль абстралялі з «градаў»: 27 чалавек загінулі
Прынамсі 27 чалавек загінулі ў выніку абстрэлу раёна «Усходняга» ў Марыюпалі ў суботу раніцай. Пашкоджаньні атрымалі як жылыя дамы, так і сацыяльныя аб’екты, у тым ліку 5-я школа: каля яе выбухнулі снарады, у памяшканьні выбітае шкло. У выніку абстрэлу ўспыхнулі пажары, у тым ліку на Кіеўскім рынку: яго патушылі а 15-й гадзіне.