Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тымчук: Украіна цалкам страціла ваенную ініцыятыву, баевікі наступаюць па ўсіх франтах


Дзьмітры Тымчук
Дзьмітры Тымчук

Украіна не павінна была верыць у Менскія дамоўленасьці, шырокі сілавы наступ трэба было пачынаць яшчэ ў верасьні. Такую думку ў інтэрвію Радыё Свабода выказаў каардынатар руху «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітры Тымчук.

— Пратрымаўшы абарону Данецкага аэрапорту 242 дні, украінскія вайскоўцы пакінулі яго тэрыторыю пад націскам прарасейскіх баевікоў. Ідзе наступ і па іншых кірунках. Як вы ацэньваеце сытуацыю?

— На вялікі жаль, адбылося тое, пра што мы папярэджвалі яшчэ ў верасьні, калі былі заключаныя Менскія пагадненьні. Ад 5 верасьня я неаднаразова заяўляў, што Ўкраіне неабходна праводзіць наступны этап мабілізацыі — найперш, зафіксаваць лінію фронту і стварыць паўнавартасную паласу абароны, а таксама сур’ёзна рыхтаваць сілы для поўнамаштабнага сілавога вырашэньня праблемы.

— Чаму вы лічыце, што тое было магчыма яшчэ ўвосень?

Усе бачылі, што «ДНР» і «ЛНР» ніякім чынам не выконваюць Менскія пагадненьні, што вядуцца абстрэлы, што нават у часы самага глыбокага зацішша фіксуецца ад 15 да 75 выпадкаў абстрэлаў за суткі з боку сэпаратыстаў.

— На той момант у нас было цалкам дастаткова часу для выкананьня гэтых задач. Я сапраўды перакананы, што тады быў добры момант для сілавога наступу ўкраінскай арміі — з палітычнага, стратэгічнага і тэхнічнага бакоў. Усе бачылі, што «ДНР» і «ЛНР» ніякім чынам не выконваюць Менскія пагадненьні, што вядуцца абстрэлы, што нават у часы самага глыбокага зацішша фіксуецца ад 15 да 75 выпадкаў абстрэлаў за суткі з боку сэпаратыстаў. Пры гэтым Расея пастаянна працягвала ўводзіць на тэрыторыю Данбасу свае падразьдзяленьні рэгулярных узброеных сілаў, атрадаў наёмнікаў, у Крыме і ў Растове-на-Доне паставілі на паток падрыхтоўку баевікоў. Увогуле, ніякіх падставаў гаварыць пра мір не было. Трэба было адкрыта ваяваць. Але ўкраінскае ваенна-палітычнае кіраўніцтва чамусьці заяўляла пра мірны дыялёг, пра тое, што ваеннага рашэньня гэтай праблемы ня можа быць у прынцыпе, і было арыентавана на нейкі незразумелы мір. Хоць Расея выразна прадэманстравала, што закрываць праект «Наваросія» яна не зьбіраецца.

— Выходзіць, што падчас зацішша прарасейскія сілы добра ўзброіліся і падрыхтаваліся да наступу?

— Вядома, усе гэтыя сілы і сродкі гуртаваліся на Данбасе ня проста так. Мы фіксавалі і працягваем фіксаваць, што там ідзе фармаваньне адзіных цэнтралізаваных структураў кіраваньня ўзброенымі фармаваньнямі, што там створаныя тактычныя групоўкі і на некаторых кірунках ствараюцца апэратыўна-тактычныя групы. Усё кажа пра тое, што рыхтуецца наступ. І вось цяпер гэты наступ пачаўся практычна па ўсіх франтах.

— Як далёка пойдзе Пуцін?

— Цяпер можна сьцьвярджаць, што адносна мірны час Расея і сэпаратысты выкарысталі надзвычай эфэктыўна і вось пачынаюць наступаць.

— Цяпер можна сьцьвярджаць, што адносна мірны час Расея і сэпаратысты выкарысталі надзвычай эфэктыўна і вось пачынаюць наступаць. Як далёка пойдуць? Казкі пра захоп Львова — гэта, вядома, нешта з галіны фантастыкі. Але задача іх зразумелая, і яна агучвалася, як гэта ні дзіўна, самім кіраўніцтвам «ДНР» і «ЛНР» — узяць пад кантроль усю тэрыторыю Данбасу і стварыць там квазідзяржаўныя фармаваньні з пэрспэктывай далучэньня да Расеі. І калі далучэньне да Расеі — гэта справа даволі цьмянай будучыні, то цяпер яны настроеныя пашырыць падкантрольную тэрарыстам тэрыторыю. Гэтая задача пасьпяхова выконваецца, і ўжо цяпер зразумела, што для ўкраінскай арміі супрацьстаяньне будзе вельмі няпростым. Гэта сытуацыя цяперашняга дня.

— Ці зробіць украінскае кіраўніцтва высновы і ці пяройдзе ад гутарак пра мірны дыялёг да сілавога вырашэньня?

— Не, я так ня думаю. На працягу вясны, лета, восені ўкраінскае кіраўніцтва прадэманстравала, што яно ня здольнае на стратэгічным узроўні ацэньваць сытуацыю, рабіць высновы і прымаць адэкватныя рашэньні.

— Ці верыце вы, што яшчэ ёсьць шанец вырашыць канфлікт дыпляматычна?

Я ўвесь час заяўляю, што ні пра які мірны дыялёг апрыёры гутаркі быць ня можа, пакуль ініцыятар падзеяў на Данбасе, гэта значыць Расея, не прызнае сваёй адказнасьці за гэты канфлікт. Размаўляць няма з кім: усе гэтыя кіраўнікі сэпаратыстаў з «ДНР» і «ЛНР» — проста марыянэткі, якія не прымаюць ніякіх рашэньняў.

— Ні ў якім разе. Усе гэтыя сустрэчы і мірныя перамовы — гэта ілюзія міратворчага працэсу. Я ўвесь час заяўляю, што ні пра які мірны дыялёг апрыёры гутаркі быць ня можа, пакуль ініцыятар падзеяў на Данбасе, гэта значыць Расея, не прызнае сваёй адказнасьці за гэты канфлікт. Размаўляць няма з кім: усе гэтыя кіраўнікі сэпаратыстаў з «ДНР» і «ЛНР» — проста марыянэткі, якія не прымаюць ніякіх рашэньняў. Адпаведна, якія б мірныя дамоўленасьці ні падпісваліся, няма ніякіх гарантыяў таго, што яны будуць выконвацца.

— Што робяць цяпер сілы АТА?

— Цяпер нарэшце адбываюцца адэкватныя дзеяньні, але мы страцілі стратэгічную ініцыятыву. Трэба было наступаць, пакуль на тэрыторыі Данбасу адбываліся перагрупоўкі і фармаваньні апэратыўна-тактычных груп праціўніка. Цяпер, калі праціўнік цалкам падрыхтаваўся да наступу і ўжо пачаў яго, ініцыятыва, на жаль, не на баку ўкраінскай арміі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG