Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрусь Такінданг: Быць Сяргеем Міхалком — быць сапраўдным мужыком


Андрусь Такінданг: Быць Сяргеем Міхалком — быць сапраўдным мужыком
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:53 0:00

Андрусь Такінданг: Быць Сяргеем Міхалком — быць сапраўдным мужыком

«У кожнага свае жаданьні. Нехта марыць стаць касманаўтам, нехта — мільянэрам. А герой нашай песьні — дробны службоўца, які марыць стаць Сяргеем Міхалком», — кажа музыка Андрусь Такінданг пра новы выпуск перадачы на Радыё Свабода.​

А вось тэкст песьні:

Я працую ў дзяржструктуры,
І цішком на перакуры,
Як ня чуе мой начальнік,
Песьні Вольскага ўключаю.

Забароненыя сайты
Адчыняю, стаўлю лайкі.
Спачуваю Беларусі...
Толькі ціха, бо баюся.

Я на кухні Чэ Гэвара,
БНР - мая дзяржава.
Мову матчыну люблю,
Ды на ёй не гавару
- Разумееце ж вы самі
Нашу сытуацыю...

Каб ня быў я за сталом,
А каб быў я Міхалком,
Я б тады ого-го-го-го!
Я б тады ого-го-го!

Быць Сяргеем Міхалком -
Біць жалезным кулаком!
Быць Сяргеем Міхалком!
А ня быць сьлімаком!
Быць Сяргеем Міхалком -
Быць сапраўдным мужыком!
Быць Сяргеем Міхалком -
Быць Сяргеем Міхалком !

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG