Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк пра ажыятажны попыт на валюту і пра 500-тысячную купюру


Так адказалі на пытаньне, калі зьявіцца валюта ў абменьніках, у прэс-службе Нацбанку.

«Таму банкі ў пэрыяд высокіх спэкулятыўных чаканьняў прадавалі валюту ў межах яе куплі. Цяпер прапанова валюты банкамі на наяўным сэгмэнце рынку павялічваецца. Па меры адаптацыі банкаў да ўмоў новага мэханізму курсаўтварэньня і замацаваньня станоўчых тэндэнцыяў на валютным і дэпазытным рынках дадзеныя пытаньні будуць зьнятыя. Рэкамэндацыі па фармаваньні курсу плюс-мінус 2% захаваюцца, бо яны адпавядаюць міжнароднай практыцы», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні Нацбанку.

Таксама ў Нацбанку паведамілі, што цяпер прапрацоўваецца ўвядзеньне 500-тысячнай купюры.

«Рашэньне аб зьмене ў наяўным грашовым абарачэньні Рэспублікі Беларусь будзе прымацца зыходзячы з сытуацыі, якая складаецца ў эканоміцы, пра што Нацыянальны банк загадзя праінфармуе ўсіх зацікаўленых», — адзначылі ў Нацбанку.

Нацбанк таксама прагназуе рост у 3–7% сярэдняга кошту кошыка валют да беларускага рубля да канца 2015 году.

«Што тычыцца прагнозу абменнага курсу, то тут прысутнічае шматварыянтнасьць. У залежнасьці ад сцэнараў разьвіцьця сытуацыі (рознай дынамікі коштаў на нафту, курсу расійскага рубля, дзелавой актыўнасьці ў краінах — асноўных гандлёвых партнэрах) сярэдні кошт кошыка замежных валют у адносінах да беларускага рубля з улікам усяго комплексу мер макраэканамічнай карэкціроўкі, паводле ацэнак, можа павялічыцца да канца 2015 году на 3–7% у адносінах да ўзроўню, які склаўся пры пераходзе да мэханізму прывязкі курсу беларускага рубля да кошыка валют», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце Нацбанку.

Нацбанк з 9 студзеня 2015 году аднавіў прывязку курсу беларускага рубля да кошыка валют, пры гэтым удзельная вага расейскага рубля ў кошыку валют павялічана да 40%, на даляр і эўра прыпадае па 30%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG