Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гімназістак з Баранавічаў адмовіліся вучыць па-беларуску. Бацькі напісалі генпракурору


 Сям’я Малашчанкаў
Сям’я Малашчанкаў

Бацькі вучняў былой беларускамоўнай класы ў Баранавічах Тацяна і Алег Малашчанкі і Антаніна і Васіль Філіпчыкі накіравалі зварот Генэральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь, паведамляе «Вясна».

У звароце адзначаецца, што Баранавіцкі гарадзкі выканаўчы камітэт, адміністрацыя гімназіі № 4, Берасьцейскі абласны выканаўчы камітэт, Міністэрства адукацыі РБ адмовілі ім у рэалізацыі права на адукацыю сваіх дзяцей на дзяржаўнай беларускай мове, прадугледжанага заканадаўствам і міжнароднымі нормамі. У лісьце паведамляецца, што ў 2010 годзе была арганізаваная беларускамоўная кляса у СШ № 14 г. Баранавічы з трох чалавек. Чатыры гады дзеці вывучалі ўсе прадметы на беларускай мове, згодна з усімі нарматыўнымі актамі, прынятымі ў Беларусі ў галіне адукацыі, і праўнымі нормамі.

Аўтары звароту просяць Генэральнага пракурора абараніць іх законныя правы на навучаньне па-беларуску і пакараць парушальнікаў закону.

У чэрвені 2014 года дзеці (дзьве з трох дзяўчынак) — Аліса Філіпчык і Ядзьвіга Малашчанка, паступілі ў гімназію № 4, як і плянавалася раней, каб працягнуць навучаньне на беларускай мове на больш высокім узроўні. Аднак гэтага не адбылося, нягледзячы на тое, што арт. 50 Канстытуцыя РБ, а таксама арт.17 аб роўнасьці дзьвюх дзяржаўных моваў і Кодэкс РБ аб адукацыі ад 13.01.2011г. № 243-З гарантуюць права выбару мовы, атрыманьня адукацыі ў любой навучальнай установе краіны.

Аўтары звароту абураюцца тым, што амаль 6 месяцаў яны павінны працягваць змаганьне з чыноўнікамі. Бацькі пішуць, што мелі пэўныя спадзяваньні на Міністэрства адукацыі, але час ідзе, а ніякіх зрухаў пасьля адказу ад іх няма.

Тацяна і Алег Малашчанкі і Антаніна і Васіль Філіпчыкі расцэньваюць такія дзеяньні ўладаў як абражальныя. Яны дадаюць, што ўсе роўныя перад законам і маюць права без усялякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў, як запісана ў арт.22 Канстытуцыі РБ.

Аўтары звароту просяць Генэральнага пракурора абараніць іх законныя правы на навучаньне па-беларуску і пакараць парушальнікаў закону.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG