Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наткнуўся


Уільям Ф. Даглас, «Паляваньне кнігалюба альбо Кнігарня Крыча» (1891).
Уільям Ф. Даглас, «Паляваньне кнігалюба альбо Кнігарня Крыча» (1891).

Наткнуўся на артыкул пра сябе самога ў Вікіпэдыі.

Ажно там аўтары прыпісалі мне беларускае грамадзянства, якое я ніколі ня меў. Я паправіў на «Літва».

Праз хвіліну рупліўцы роднай тапанімікі пераправілі на «Летува» і дадалі «запыт крыніцы на летувіскае грамадзянства».

Пішу ў «гутаркі»:

Я паправіў грамадзянства. Краіна, якой я грамадзянін, па-беларуску завецца Літва. Незалежна ад «правапісу». Пытаньне пра крыніцу сьмешнае, мне што — скан пашпарта даслаць?

Мне адказ:

Калі вы — Сяргей Шупа, то вашыя рэдагаваньні менавіта таго пляну выклікаюць канфлікт інтарэсаў. Вікіпэдыя імкнецца да распаўсюду нэўтральна асьветленай пацьверджанай вартымі даверу крыніцамі інфармацыі.

І што рабіць?

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG