Сёньня ў праграме: Расея можа заліць Беларусь гарэлкай. Пра такую небясьпеку заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі начальнік упраўленьня Беларускага дзяржаўнага мытнага камітэту Павал Лабачоў. Сёньня – год па сьмерці беларускага палітыка і грамадзкага дзеяча, заснавальніка Фонду «Дзецям Чарнобыля» Генадзя Грушавога. Сёньня ў Менску адкрываюць ягоны мэмарыял. Гэта сад, які пасадзіў сам Грушавы. У штогадовай справаздачы Freedom House аб захаваньні палітычных і грамадзянскіх свабод Беларусь аднесеная да групы краін «горшыя з горшых» разам з Кітаем, Туркмэністанам, Узбэкістанам, Суданам і шэрагам афрыканскіх дэспатый. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
Аўдыё
-
18:00, 30 кастрычнік 2017
Ці павінна беларуская мова быць адзінай дзяржаўнай?
-
18:00, 14 жнівень 2017
Справа Фядыніча
-
18:00, 17 ліпень 2017
Ці можна верыць уладзе, калі яна гаворыць па-беларуску?
-
22:00, 11 верасень 2016
11 верасьня : карціна выбарчага дня
-
18:04, 30 сакавік 2016
Бывай, апошні народны