Супраць вонкавых ці ўнутраных пагроз скіраваны зьмены ў законе "Аб ваенным становішчы"?
З 1 лютага ў Беларусі пачне дзейнічаць новая рэдакцыя закону «Аб ваенным становішчы». Якія новыя выклікі прычыніліся да прыняцьця гэтага заканадаўчага акту? Хто галоўны праціўнік Беларусі? З чым зьвязан прызыў у войска рэзэрвістаў? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць за круглым сталом «Экспэртызы «Свабоды» кіраўнік праекту Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў і аглядальнік газэты «Белорусы и рынок» Аляксандар Алесін.